15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Беларусь, Грамадства

Аршанцы сярод намінантаў

05.01.2016 10:36

3635 праглядаў, 2 каментара

Аршанская грамадская кампанія патрапіла ў спіс намінантаў галоўнай прэміі краіны для няўрадавых арганізацый

Прэмію "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці", якая штогадова ўручаецца грамадскім арганізацыям і ініцыятывам у розных намінацыях, семь год таму заснавала Асамблея НДА - буйнейшае аб'яднанне няўрадавых дэмакратычных арганізацый краіны. У гэтым годзе ў спіс намінантаў прэміі ўпершыню патрапілі аршанцы. Мясцовая кампанія "Мы аршанцы, мы беларусы", ініцыяваная АМГА "Звяз", вылучана ў намінацыі "Рэгіянальная падзея года". Агулам ў дадзенай намінацыі вылучана семь грамадскіх кампаній: "Абарона берагу возера Балдук у Пастаўскім раёне ад забудовы", ініцыяваная ГА "Экадом" і "Зялёная сетка", "Кампанія супраць будаўніцтва свінакомплексаў пад Маладзечна", ініцыяваная мясцовымі жыхарамі разам з грамадскімі актывістамі, "Першы гарадскі пікнік", ініцыяваны Цэнтрам гарадскіх ініцыятываў, "Прамоцыя шляхецкіх сядзібаў Гомельшчыны" ад Таварыства беларускай мовы, "Свята Баранавіцкая вышыванка" - Баранавіцкі грамадскі цэнтар і "Трэці форум НДА Магілёўскай вобласці", арганізаваны Грамадскім цэнтрам "Кола".

"Мы аршанцы, мы беларусы" была распачата моладзевай грамадскай арганізацыяй "Звяз" у 2015 годзе, як некамерцыйная і непалітычная безтэрміновая грамадская кампанія. Яна прадугледжвае розныя віды дзейнасці, якія накіраваны на жыхароў нашага рэгіёна і спрыяюць таму каб аршанцы мелі не толькі рэгіянальны патрыятызм "Мы аршанцы", але і ўсведамлялі сябе часткай вялікай краіны "Мы беларусы". У рамках кампаніі на працягу года праходзілі сустрэчы з дзеячамі культуры, музыкамі, пісьменнікамі як мясцовымі, так і запрошанымі з іншых рэгіёнаў краіны. А таксама шэраг конкурсаў, дзе асноўнымі прызамі былі майкі з лагатыпам кампаніі. Так, фотавыставу, якая рабілася для кампаніі на конкурснай аснове і зараз могуць бачыць чытачы нашага сайту ў раздзеле "Фотагалерэя".

Вызначаць пераможцаў у кожнай з намінацыяў будуць сябры рабочай групы "Асамблеі" ў складзе 43 прадстаўнікоў розных грамадскіх арганізацый і 71 спецыяльна запрошаны эксперт.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанцы сярод намінантаў

Аршанская грамадская кампанія патрапіла ў спіс намінантаў галоўнай прэміі краіны для няўрадавых арганізацый

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение