З гэтым, аднак, ужо сутыкнуліся некаторыя аршанцы, якія гуляюць у покер, у казіно, робяць стаўкі ў букмекерскіх канторах на спартовыя падзеі ў замежных гульнявых дамах праз інтэрнэт. Ад падатку ў 4 % вызваляюцца выйгрышы, атрыманыя ад арганізацый, якія дзейнічаюць у Беларусі. Астатнія мусяць плаціць падаходны падатак, бо з 1 студзеня выйгрышы і сумы незгуляных ставак, якія вярнуліся, абкладаюцца падаткам па стаўцы ў 4%. Прычым падатак неабходна сплачваць з усё сумы атрыманага даходу, а не з чыстага выйгрышу. Гэта ставіць гульцоў у нябачныя раней умовы.
Напрыклад, калі чалавек у букмекерскай канторы, якая не ажыццяўляе дзейнасць у Беларусі, робіць стаўку ў 100 тысяч на падзею з каэфіцэнтам 1,2 і стаўка выйграе, ён атрымлівае 120 тысяч. Падатак у 4 % ён мусіць плаціць не з 20 тысячаў чыстага выйгрышу, а з усіх 120 тысяч, то бок сплачвае фактычна 24 % з рэальнага даходу. Гэта робіць нявыгаднымі стаўкі на падзеі з малымі каэфіцэнтамі.
Чалавеку неабходна не пазней за 1 сакавіка 2016 падаць у падатковую інспекцыю па месцы ўлiку дэкларацыю аб даходах і аплаціць налічаны падаходны падатак не пазней за 16 траўня 2016 года. Нявыплата або няпоўная выплата фізічнай асобай, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, сумы падатку, збору (пошлiны), у тым ліку і адзінага падатку, цягнуць накладанне штрафу ў памеры 15% нявыплачанай сумы падатку, збору (пошлiны), але не менш за 0,5 базавай велічыні.