З 1 лютага ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Павышэнне коштаў на тытунёвыя вырабы праанансавала Міністэрства па падатках і зборах. Цэны паднімуцца ў дыяпазоне ад 100 да 2000 рублёў.
На 100 рублёў падаражэюць цыгарэты марак «Кронан», «Кронан 7», «Фэст», «Фэст 7», «Фэст Compact», «Фэст Compact 7», Credo, Minsk city, Minsk capital, NZ Black Compact, NZ Gold Compact . На 200 рублёў стануць даражэй «Магнат», «Магнат 7», «Мінск», «Мінск 7", "Мінск Superslims", "Мінск 5 Superslims», «Прэм'ер», «Прэм'ер 7», NZ Black, NZ Gold і інш . На 300-400 рублёў падаражэюць цыгарэты маркі «Карона». Па 800 рублёў «дададуць» цыгарэты марак More і Magna.
На 1000 рублёў стануць «цяжэй» цыгарэты Pall Mall (Blue, Red, Nanokings Blue, Nanokings Silver, Superslims Blue, Superslims White), Kent (HD Navy Blue, Silver, White, HDs Blue, Nanotek Blue, Nanotek Silver, Nanotek White, Kent iSWITCH), Luckies (Red, Silver, Blue, Click & Roll), Glamour, Winston, Mild Seven і інш.
Больш за ўсё, на 5000 рублёў, падаражэюць Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail. Пачак гэтых цыгарэт будзе каштаваць 65 тысяч рублёў. Davidoff дадасць у цане 1500 да 29 500 рублёў за пачак, а цыгарэты серыі Richmond (Cherry, Premium 4, Superslim air 4, Superslim Cherry, Coffee Superslim) можна будзе набыць за 37 000-39 000 рублёў (падаражэнне на 2000 рублёў). Кошт Richmond Royal павялічыцца на 1000 да 22 000 рублёў.