У прыёмнай Яўгена Баскіна заявілі, што ўсе прадпыремствы ЗАТ "Сервалюкс" працуюць у звычайным рэжыме, прадукцыя адгружаецца - пра гэта паведаміла агенцыя БелаПАН. Заява тычыцца і аршанскага Экамола, які з'яўляецца часткай фірмы затрыманага Баскіна і адным з найбольш паспяховых прадпрыемстваў раёна.
На сёняшні дзень самому ўладальніку фірмы Яўгену Баскіну і яго 15 супрацоўнікам, затрыманым разам з ім, інкрымінуецца ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах. За суткі следства шкода была ацэнена ў 370 мільярдаў рублёў.