Нагадаем, 12 гадоў (1997-2007, 2009-2011) сваёй 20-гадовай гісторыі "Вітэн" прадстаўляў менавіта Оршу, два сезоны Навалукамль, а з сезону 2011-2012 гуляе за Віцебск па рашэнні кіраўнікоў энергетычнае галіны вобласці. "Вітэн" займае 3-е месца за ўсю гісторыю чэмпіянатаў Беларусі.
І вось праз чатыры гады "Вітэн" правядзе матч у Оршы. Пакуль невядома, ці сведчыць гэта пра настрой патронаў клуба зноў зрабіць месцам яго дыслакацыі Оршу ці проста гэта жаданне паспрабаваць новы спартовы комплекс "Алімпіец", які адчыніўся побач з Лядовай арэнай нашага горада. Так ці інакш матч 29-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе "Вітэн" - "Лідсельмаш" адбудзецца ў "Алімпійцы" 23-га красавіка і пачнецца а 14:00.
На дадзены момант "Вітэн" і "Лідсельмаш" дзеляць паміж сабой 2-гі радок у турнірнай табліцы. У іх па 67 пунктаў, лідзіруе менскі МАПІД, які мае 69 пунктаў.