Аршанец прыняў удзел у адкрытым чэмпіянаце Пскоўскай вобласці Расеі па мотакросе. На трасе "Вауліны горы" адбыўся 1 этап чэмпіяната і першынства, які быў прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза Аляксея Марэсьева, таго самага, пра якога Барыс Палявой напісаў "Повесть о настоящем человеке".
На чэмпіянат і першынство з'ехаліся 94 спартоўцы са многіх рэгіёнаў Расеі, а таксама мотакросеры з суседняй Беларусі, у тым ліку і прадстаўнікі Оршы. У класе матацыклаў аб'ёмам рухавіка 85 квадратных сантыметраў Арцёму Сазанаўцу з беларускай Оршы не было роўных, наш спартовец перамог у абодвух заездах і не даў канкурэнтам нават думкі, што яны могуць яго апярэдзіць.