Справа ў тым, што ў 8 матчах "Орша" прайграла "Слоніму" у 7 сустрэчах пры 1 перамозе. У 2010 годзе аршанцы перамаглі тады яшчэ слонімскі "Камунальнік" 2:1. Па агульнай колькасці мячоў — поўная катастрофа для "сіня-белых", за ўсе 8 матчаў аршанцы забілі толькі 4 разы, а прапусцілі цэлых 32 галы.
У Слоніме ж "Орша" ніколі ў гісторыі чэмпіянатаў незалежнай Беларусі не гуляла з дадзеным супернікам нават унічыю, усе 4 матчы "Орша" прайграла пры розніцы мячоў 1:20.
Усяляе аптымізм толькі мінулы тур, у якім "Орша" ўпершыню ў гісторыі чэмпіянатаў незалежнай Беларусі перамагла "Ліду".
Матч "Слонім" - "Орша" пройдзе 30 красавіка на слонімскім стадыёне "Юнацтва" і пачнецца а 16:00.