Супернікам "сяргееўцаў" быў пераможца рэгулярнага чэмпіянату віцебскі "БЛ Груп". Уся справа ў тым, што аршанцы біліся за перамогу ў "рэгулярцы" амаль да канца, аднак апошнія няўдачы адкінулі каманду на 4-е месца, у выніку ім дастаўся мацнейшы супернік у плэй-оф. Але пачатак матчу пакінуў неблагія ўражанні - "Сяргееў В" прапанаваў суперніку сваю гульню, прэсінг, павёў у ліку з адрывам. Шкада толькі, што на ўсю гульню сілы не хапіла. "БЛ Груп" перамог 87:76 (15-27, 29-15, 23-13, 20-21) і павёў у серыі да 2-х перамог з лікам 1:0.
Другі аршанскі клуб "Сонейка" змагаецца ў плэй-оф другога дывізіёну, лік у серыі да дзвюх перамог са "Скарпіёнам" 1:1.