"Вітэн" працягвае прадстаўляць Віцебск, але ўжо замацоўваецца ў Оршы, дзе калісьці выступаў пастаянна. Калі папярэдні матч "энергетыкі" прайгралі "Лідсельмашу" 2:3, дык у апошнім, 30-м туры рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па футболе нанеслі паразу "Нёману" з Бярозаўкі 4:1. Адкрыў лік гулец "Нёмана" Шыманоўскі, які паразіў уласную браму. Затым Сільчанка і Савінцаў развілі поспех "Вітэна" - 3:0. Трачук забіў адзіны гол у адказ, а канчатковы лік 4:1 усталяваў Юнакоў.
"Вітэн" заняў у выніковай табліцы рэгулярнага першынства 3-ю пазіцыю і павядзе барацьбу за медалі ў плэй-оф. Супернікам каманды ў 1/4 фіналу стане гомельскі ВРЗ, матч запланаваны на 5 траўня.