Футбольны клуб "Орша" працягвае ўваходзіць у лік самых папулярных клубаў 1-й лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Больш ходзяць толькі на "Гомель" і магілёўскі "Дняпро". Але яно і не дзіўна - абодва гэтыя клубы былі раней чэмпіёнамі Беларусі ды і гарады значна большыя за Оршу. Пасля трох тураў фармаваліся першыя вынікі. У сярэднім на матчы "Гомеля" прысутнічае 2425 гледачоў, на "Дняпры" 1750 чалавек. "Орша" пакуль правяла адзін хатні матч супраць "Ліды" і ён сабраў звыкла высокую аўдыторыю для нашага Гарадскога стадыёна - 1100 чалавек. Паказчык менскай "Зоркі-БДУ" толькі 100 чалавек.
Больш яскравая табліца будзе сфармаваная праз месяц-паўтара, калі ўсе 14 клубаў правядуць па некалькі матчаў у сваіх родных гарадах.
Табліца сайту "Трыбуна".