03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Спорт

“Вітэн” уступае ў медальную барацьбу

05.05.2016 13:54

3262 прагляду, 0 каментароў

“Вітэн” 5 траўня ў Оршы правядзе матч ¼ фіналу чэмпіянату Беларусі.

Віцебскі “Вітэн”, які зноў узяў за правіла гуляць у Оршы, якая так доўга была родным для клуба горадам, уступае ў медальныя разборкі ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе. У супернікі “чырвона-чорным” дастаўся гомельскі ВРЗ (вагона-рэмонтны завод). У гэтым сезоне “Вітэн” двойчы саступіў ВРЗ 1:5 і 2:3, таму гульня не будзе простай. Адметна, што рэгламент дазваляе клубам у Беларусі гуляць з чатырма замежнымі гульцамі, а такіх у складзе “Вітэна” цэлых пяць, і ўсе з Украіны. Але адзін з гульцоў Сяргей Крыкун ужо атрымаў від на жыхарства ў Беларусі, а таму легіянерам не лічыцца.

Серыя доўжыцца да 2-х перамог адной з каманд. Першы матч “Вітэн” – ВРЗ адбудзецца ў Оршы ў спартовым комплексе “Алімпіец” побач з Лядовай арэнай 5 траўня. Пачатак матчу а 19:00.

Другая сустрэча пройдзе ў Гомелі 9-га траўня.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: “Вітэн” уступае ў медальную барацьбу

“Вітэн” 5 траўня ў Оршы правядзе матч ¼ фіналу чэмпіянату Беларусі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение