У трох матчах на старце 1-й лігі Беларусі “армейцы” Менска ўзялі 4 пункты і займаюць 9-ты радок табліцы. Аршанцы знаходзяцца на 5-м радку і маюць 5 пунктаў. У апошніх 8 матчах паміж “Оршай” і “Зоркай-БДУ” “сіня-белыя” здабылі 3 перамогі і 5 разоў прайгралі сталічнай дружыне. Розніца галоў 7:9. Бескампрамісныя гульні двух клубаў запамінаюцца заўзятарам, на полі “Оршы” пакуль парытэт у перамогах 2-2, леташні паядынак на Гарадскім стадыёне прыемна ўзгадваць усім аршанскім аматарам футбола — прыезджыя футбалісты былі разгромленыя “сіня-белымі” 3:0!
Гульня пройдзе на Гарадскім стадыёне 7 траўня і пачнецца а 16:00.