У першым чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату Беларусі па міні-футболе, які прайшоў у аршанскім спарткомплексе "Алімпіец", віцебскі "Вітэн" разгромна прайграў гомельскаму клубу ВРЗ. Адзіны гол у "Вітэна" забіў Каралішын пры ліку 0:3 на карысць суперніка, матч жа скончыўся паразай "Вітэна" 1:5.
Другая гульня серыі адбудзецца а 16:00 у Гомелі 9 траўня. Калі ВРЗ выйграе і там, тады серыя скончыцца, бо ідзе да дзвюх перамог.
Матч у Оршы наведалі 320 чалавек.