Газета адміністрацыі прэзідэнта "СБ-Беларусь сёння" таксама закранула тэму ваенізаваных лагераў, якія арганізуюць расійскія неа-нацысты, а Талачынскія казакі блізкія да праваслаўнай царквы адпраўлялі ў гэтыя лагеры дзяцей з Віцебшчыны, у прыватнасці, і з Талачынскага раёну. Аўтар публікацыі Юрый Царык асуджае правядзенне такіх лагераў, абвінавачвае не толькі расійскіх нацыстаў, але мясцовыя ўлады праявіўшыя "откровенное равнодушие".
Галоўным героем, дакладней, антыгероем артыкула стаў той самы Аляксей Мільчакоў, які пражываючы ў Піцярбургу фатаграфаваўся з адрэзанымі ім галовамі жывёлаў, а ва Ўкраіне здзекваўся з трупаў жаўнераў - выразаў на тварах свастыкі - і фатаграфаваўся на іх фоне. У выразах аўтар артыкула не стрымліваецца, называючы, Мільчакова фашыстам, садыстам, нацыстам і злачынцам. Дарэчы, па інфармацыі журналістаў розных СМІ, нядаўна Мільчакоў наведаў Беларусь і ў адным з інтэрв'ю сказаў, што даўно дзейнічае ў нашай краіне, а ў яго баевога атраду ДНР "Русіч" ёсць "вялікія планы" ў дачыненні Беларусі. Журналісты партала TUT.by у адным з артыкулаў пра гэты візіт паведамілі, што ў Мінску зараз плануецца вялікі з'езд прыхільнікаў "Рускага міра" фашыстоўскай арыентацыі на якім можа прысутнічаць і Мільчакоў.
Цалкам артыкул "СБ-Беларусь сёння" можна прачытаць тут.