Кватэрнікі - фармат канцэртаў, якія з'явіліся як адказ на забароны ў СССР, застаюцца актуальнымі і зараз. Актуальнасць іх не толькі ў тым, што гэта магчымасць выйсці на публіку абыйшоўшы дзяржаўныя забароны, але і ў тым што гэты фармат звычайна з'яўляецца некамерцыйным. Чарговы кватэрнік прайшоў у нашым горадзе ў адным з прыватных дамоў у раёне Старой Усходняй. Для Арцёма Гарбачэўскага больш вядомага ў рок-супольнасці як Гроб гэта стаў дэбют не толькі ў дадзеным фармаце, але і ўвогуле першы выступ перад шырокай публікай як аўтара песень.
Віталь Шапараў больш вядомы аршанскай публіцы. Ён ужо выступаў у акустыцы і ў Барані на вялікай сцэне і на кватэрніку ў Оршы. Прыводзім вашай увазе некалькі відэа з кватэрніка.
На відэа: Арцём Гарбачэўскі "Аристократия нового времени"
На відэа: Арцём Гарбачэўскі "Песня о душе"
На відэа: Віталь Шапараў "Аппаратура при нём"
На відэа: Віталь Шапараў "Мам, извини"
Больш відэа на нашым канале ю-туб