30 чэрвеня з 23.00 і да 1 ліпеня, як мяркуецца, да 7.00, плацежныя карткі банкаў не будуць працаваць як унутры краіны, так і за яе межамі.
«Выкарыстанне картак у разліках у паказаны час будзе абмежаваны на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку ў прыладах беларускіх банкаў для картак замежных банкаў, а таксама за межамі Беларусі для картак беларускіх банкаў», - гаворыцца на сайце Альфа-Банка, які адным з першых паведаміў пра асаблівасці пераходу на новы рэжым у перыяд падрыхтоўкі да дэнамінацыі. Пасля дэнамінацыі першым працоўным днём для банкаўскіх аддзяленняў "Альфа-Банка" ўжо стане панядзелак, 4 ліпеня. Альфа-Банк папярэджвае, што праца ў інтэрнэт-банкінгу і мабільным банку будзе немагчымая з 16.00 30 чэрвеня да 9.00 2 ліпеня. Здзяйсненне аперацый у банкаматах будзе прыпынена з 23.00 30 чэрвеня, аднаўленне плануецца з 7.00 1 ліпеня.
Плацёжна-даведачныя тэрміналы будуць адключаныя з 18.00 30 чэрвеня да 9.00 2 ліпеня. У банку рэкамендуецца загадзя здзейсніць запланаваныя аперацыі. Гэты ж банк просіць кліентаў, якія маюць крэдыт з тэрмінам пагашэння 1-3 ліпеня, ўнесці чарговы плацёж загадзя - да 29 чэрвеня.
Прыёрбанк паведамляе аб аднаўленні нармальнай працы прылад (магчымасць зняцця наяўных і правядзенне безнаяўных плацяжоў) да 10-й раніцы 1 ліпеня.
МТБанк папрасіў "загадзя зняць пэўную суму наяўных, якая можа спатрэбіцца на бягучыя выдаткі ў перыяд з 30.06 па 03.07." і папярэдзіў, што 1 ліпеня не будуць працаваць банкаўскія аддзялення і абменнікі. Акрамя таго, 30 чэрвеня, з 19.00 будзе недасяжны ўваход у сістэму інтэрнэт-банкінгу МТБанка, яго праца адновіцца 4 ліпеня.
Больш падрабязную інфармацыю кліенты кожнага з банкаў змогуць знайсці на афіцыйных сайтах гэтых банкаў у інтэрнэце.