18:00

+3

6 м/с

981 гПа

21:00

+1

5 м/с

982 гПа

00:00

+1

5 м/с

983 гПа

03:00

-0

5 м/с

985 гПа

06:00

-4

3 м/с

987 гПа

Беларусь, Грамадства

МУС нічога не заўважыла

25.06.2016 16:41

5492 прагляду, 4 каментара

Сацыяльныя сеткі для МУС аказаліся не надзейнай інфармацыяй

Міліцыя адказала на зварот грамадзянаў з просьбай праверыць факт удзелу дзяцей з Талачынскага раёна у лагерах арганізаваных расійскімі фашыстамі. Нагадаем, што гэтая рэзанансная справа распачалася пасля раследвання газеты "Наша Ніва", якая апублікавала матэр'ял пра тое як дзеці з Віцебскай вобласці, у прыватнасці, з Талачынскага раёну праз казацкую арганізацыю сям'і Гаўрыліных (як высветлілася Таццяна Гаўрыліна, нават, не грамадзянка Беларусі) удзельнічалі ў летніку ў Расіі, дзе інструктарамі выступалі прыхільні фашысцкай ідэалогі, якія ўдзельнічалі ў вайне ва Ўкраіне і пры гэтым здзекваліся з трупаў забітых. Адзін з такіх фашыстаў Аляксей Мільчакоў - малады чалавек, які праславіўся раней тым што адразаў жывёлам галовы і фатаграфаўся з імі для сацыяльных сетак. З'яўленне матэр'яла выклікала вялікі рэзананс у СМІ, царква пры якой стваралася названая казацкая арганізацыя апраўдвалася тым, што з Гаўрылінымі даўно не супрацоўнічае. Газета адміністрацыі прэзідэнта "СБ-Беларусь сегодня" у вялікім артыкуле на гэтую тэму назвала факт удзелу дзяцей у такім летніку недапрацоўкай мясцовай улады, а шэраг грамадзянаў і грамадскіх арганізацый звярнуліся ў адпаведныя органы ўлады (у тым ліку МУС) з просьбай праверыць законнасць такіх летнікаў.

Міністэрства унутраных спраў не заўважыла парушэння закону. Больш за тое, разбіраючыся ў справе, міліцыя не заўважыла відавочных рэчаў. Так, у адказе міліцыі напісана, што "Указаны грамадзянін (Аляксей Мільчакоў-рэд.), са слоў апытаных, заняткаў не праводзіў і з беларускімі дзецьмі не меў кантактаў". "Наша Ніва", у артыкуле прысвечаным адказу публікуе фотаздымкі, якія абвяргаюць "словы апытаных". На адным фотаздымку Мільчакоў праводзіць з дзецьмі візічную зарадку, на другім тлумачыць як карыстацца гранатай і трымае снарад у руцэ, а на трэцім Мільчакоў стаіць у шэрагу удзельнікаў летніка - з левага боку фотаздымку група інструктараў сярод якіх Мільчакаоў стаіць у блакітным барэце, правей група дзяцей з Талачынскага раёну.

Па-поваду фотаздымкаў які сам Мільчакоў размяшчаў на сваёй старонцы "Укантакце", дзе ён пазіруе з адрэзанымі галовамі жывёлаў, фашысцкай сімволікай і чалавечымі трупамі, міліцыя напісала "Дадзеная крыніца (сацыяльныя сеткі) не можа быць аднесена да эфектыўных сродкаў распаўсюджання супрацьпраўных ідэй".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: МУС нічога не заўважыла

Сацыяльныя сеткі для МУС аказаліся не надзейнай інфармацыяй

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение