Скончыўся пяты тур хіт-парада ў якім аршанцы ўдзельнічалі са сваёй першай беларускамоўнай песняй. Нагадаем, што ў мінулым туры Пані Хіда амаль увесь час лідзіравала ў галасаванні слухачоў, але іхныя канкурэнты з гурта Nizkiz - таксама дэбютавалі з беларускамоўнай кампазіцыяй - у апошнія дні змаглі мабілізаваць сваіх прыхільнікаў і абагнаць Пані Хіду ўсяго на тры галасы. У гэты туры канкурэнты мабілізавацца не змаглі. Пані Хіда лідзіравала ўвесь час галасавання і з перавагай у два дзесяткі галасоў заняла першае месца.
Зараз песня "Вецер" працягвае ўдзельнічаць у шостым туры хіт-парада. У першы дзень гэтага туру аршанскі гурт упэўнена заняў трэцяе месца і працягвае рухацца на вяршыню.