Беларускі Алімпійскі камітэт прызначыў сцяганосцам каманды на адкрыцці Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйро роварыста Васілія Кірыенка. Але многія спартовыя заўзятары і журналісты палічылі гэта неправільным, бо некаторы час таму Васілій адмоўна выказваўся ў дачыненні да беларускай мовы. Адпаведна Васілій не з'яўляецца патрыётам і ці варты таго каб несці дзяржаўны сцяг, і будучы, такім чынам, тварам усёй каманды? - задаюцца пытаннем ініцыятары акцыі.
У сувязі з гэтым, карыстальнікі сацыяльных сетак ўчынілі флэш-моб (у дадзеным выпадку ён выглядае як масавы перапост адпаведнай карцінкі) пад агульным хэш-тэгам #СцягГодным. Па меркаванні ініцыятараў флэш-моба больш годнай асобай у якасці сцяганосца магла б быць аршанка Аліна Талай, якая наадварот пра беларускую мову выказвалася вельмі пазітыўна.