На скрыжаванні вуліцаў Горацкая і Магілёўская каля 16-30 на чырвонае святло прыпынілася таксі (нумар службы не паведамляем адмыслова). У парушэнне правілаў з машыны паспрабаваў выскачыць, відавочна падвыпіўшы, пасажыр. У гэты ж момант з іншага боку аўтамабіля выскачыў кіроўца з дубінкай і накінуўся на пасажыра.
Таксіст патрапляў дубінкай па галаве і плячах пасажыра, калі і гэтага падалося мала, было прадпрынята два ўдары нагой у жывот. Праўда, пасажыр і не асабліва супраціўляўся ды і ўся экзекуцыя працягвалася не больш за хвіліну. Пасля ўсяго кіроўца спакойна працягнуў свой рух, а пасажыр ня роўным крокам працягнуў свой. Прычына канфлікту не вядомая.
Праблемы паміж пасажырамі і таксістамі здараюцца не рэдка, у сувязі з чым таксісты, хаця і не паказваюць гэта публічна, але маюць пры сабе сродкі абароны. У дадзеным выпадку сродкам абароны стала адмысловая дубінка.