Ініцыятары не называюць сваіх імёнаў, падаюць толькі электронную адрэсу, на якую просяць дасылаць ідэі і парады як можа выглядаць такі помнік.
Ананімнасць ініцыятараў - гэта, відавочна, спроба пазбегнуць перашкодаў ва ўсталёўцы помніку з боку ўлады. Усталяваць помнік плануецца на прыватнай тэрыторыі, прычым, рэгіён дзе будзе помнік таксама не называецца.
Свае ідэі па праэкце помніку ініцыятары просяць дасылаць на адрэсу: [email protected].
Пры гэтым, у паведамленнях пра помнік паўсюль падкрэсліваецца, што "Стварэнне помніка з'яўляецца данінай нашай еўрапейскай гісторыі. Ён закліканы згуртаваць нацыю, адрадзіць яе гістарычную памяць, не накіраваны на канфлікт з суседнімі народамі і не мае пад сабой ніякай палітычнай падаплёкі. Як і помнікі ўсталяваныя ў гонар Грунвальдскай бітвы, ён павінен увекавечыць памяць загінулых продкаў".