15:00

+1

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Беларусь, Культура

Куцейна і Копысь у календары

10.02.2014 15:02

3460 праглядаў, 0 каментароў

Банк БелВЭБ выпусціў карпаратыўны календар на 2014 год "Брама навук і мастацтваў нязнаных"

Календар прысвечаны ўплыву Беларусі на Расійскую культуру ў 16-18 стагоддзях. У гэтыя стагоддзі Беларусь перажывала шэраг культурніцкіх з'яваў якія паўнавартасна так і не прыйшлі да нашых усходных суседзяў - Рэнесанс, Рэфармацыя, Контррэфармацыя і г.д. У такой сітуацыяй наша краіна стала для Расіі "брамай" праз якую, як у выніку культурнага абмену, так і ў выніку войнаў, прыходзілі культурныя тэндэнцыі Еўропы. Менавіта таму календар названы “Брама навук і мастацтваў нязнаных”. У календары пералічваюцца беларусы-ліцьвіны якія ў 16-18 стагоддзях аказалі значны ўплыў на культуру і развіццё Расіі.

Узгадваюцца ў календары і выхадцы з Аршаншчыны, у прыватнасці, ураджэнцы з Копысі: "Кафляры з Копысі, Шклова, Мсціслава, Віцебска, Полацка, Вільні, працягваючы развіваць свае мастацкія традыцыі на новай глебе, разгарнулі ў Масковіі вытворчасць шматкаляровай рэльефнай кафлі. Дзякуючы таленту Ігната Максімава, Сцяпана Палубеса, Пятра Заборскага і дзясяткаў іншых майстроў атрымалі ўнікальнае аздабленне Уваскрасенскі сабор Новаіерусалімскага манастыра на Істры, церамны палац Крамля, Пакроўскі сабор у Ізмайлаве, царква Успення ў Ганчарах..."

А таксама друкары Куцеінскага манастыра "Нашы суайчыннікі не толькі працавалі ў сферы матэрыяльнай культуры, але і дабратворна ўздзейнічалі на духоўнае жыццё Расіі. Беларусы-літвіны выдавалі кнігі ў “друкарскім заводзе”, вывезеным з Куцейны пад Воршай у Іверскі манастыр на Валдаі. Былыя жыхары Вялікага Княства Літоўскага выступалі ў тэатральных спектаклях, служылі спевакамі і музыкамі ў крамлёўскіх палацах. Дзякуючы перакладам беларуса Епіфана Славінецкага ўсходнія суседзі змаглі пазнаёміцца з шэрагам навуковых трактатаў і ўпершыню даведаліся пра геліяцэнтрычную тэорыю Мікалая Каперніка."

Акрамя таго Жнівень у календары аздоблены часткай знакамітай карціны "Бітва пад Оршай". На малюнку прадстаўлена пераправа артылерыі беларускага войску пад камандваннем Канстанціна Астрожскага. Тут жа прадстаўлена расейская "Цар-гармата", якую ў 1586 годзе адліў беларускі майстар Андрэй Чохаў (Чэхаў).

Нажаль, календар немагчыма набыць к свабодным продажы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Куцейна і Копысь у календары

Банк БелВЭБ выпусціў карпаратыўны календар на 2014 год "Брама навук і мастацтваў нязнаных"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение