09:00

-1

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-1

4 м/с

980 гПа

Беларусь, Здарэнні

"Пушкіна" схавалі ў ЛПП

04.06.2017 12:55

3589 праглядаў, 18 каментароў

Тэрарыст Іван Яравы, які ваяваў за "ЛНР" і спакойна вярнуўся ў Беларусь, адпраўлены ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Нараджэнец Круглага Магілёўскай вобласці Іван Яравы пасля пачатку вайны ва Украіне адправіўся на ўсход суседняй краіны, дзе прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку непрызнанай у свеце самаабвешчанай "ЛНР". Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ёсць крымінальная адказнасць за наёмніцтва, Яравы спакойна вярнуўся з вайны ў Беларусь. Яго затрымалі ў Оршы і некалькі дзён патрымалі ў камеры, дзе "Пушкін", па ўласным прызнанні, карыстаўся павагай міліцыянтаў, якія былі на баку прарасейскіх экстрэмістаў, гуляў у кампутарныя гульні. Затым "Пушкіна" і наогул адпусцілі дамоў. Супраць тэрытарыяльнай цэласці Украіны Яравы ваяваў у складзе "Казачьего полка ЯрГА". Пасля таго, як баевіка адпусцілі, ён зноў адправіўся ва Украіну на вайну забіваць украінскіх вайскоўцаў і тэрарызаваць мірных грамадзян.

Міліцыя правяла некалькі вобшукаў у Круглым, куды Яравы зноў вярнуўся з вайны ў жніўні 2016 года, але яны не скончыліся нічым. Чаму ж закон не дзейнічае, і тэрарыст вольна разгульвае па вуліцах Беларусі, у праваахоўных органах дагэтуль не патлумачылі.

Адзначым, што Яравы спакойна кантактаваў з беларускімі незалежнымі медыямі, у якіх бравурна заявіў, што калі б у Беларусі пачаўся "свой Майдан", ён пайшоў бы яго са зброяй разганяць. Акрамя таго, "Пушкін" сказаў, што выступае супраць людзей, якія размаўляюць па-беларуску, і гэта пры тым, што сам Яравы - этнічны беларус.

Але ў траўні Яравым зноў нечакана зацікавіліся беларускія праваахоўнікі. Яго без усялякіх позваў забралі з дома а 6:00 і завезлі ў суд. Верагодна, тэрарыст "насвяткаваўся" 9-га траўня з алкаголем. Пасяджэнне доўжылася каля 10 хвілінаў, на ім Яравому прысудзілі 1 год у лячэбна-працоўным прафілакторыі (ЛПП). ЛПП — месца, якое сярод зняволеных часам называюць "канцлагерам", гэта перажытак часоў СССР, да якога праваабаронцы маюць нямала пытанняў. Натуральна, ні ў адной цывілізаванай краіне Еўропы ніякіх ЛПП няма. Ніякага лячэння, па сведчаннях шэрагу людзей, якія пабывалі там, яны там не прайшлі. Гэта проста адна з формаў пакарання з бясплатнай працай зняволеных. Але чаму тэрарыста, які ваяваў за так званую "Луганскую народную рэспубліку", адправілі ў ЛПП, а не завялі на яго крымінальную справу - пытанне да беларускай дзяржавы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Пушкіна" схавалі ў ЛПП

Тэрарыст Іван Яравы, які ваяваў за "ЛНР" і спакойна вярнуўся ў Беларусь, адпраўлены ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение