Паездка была прысвечаная пытанням мадэрнізацыі ільногаліны і ўвогуле пытанням лёгкай прамысловасці. Кіраўнік ураду пабываў на Арэхаўскім ільнозаводзе і на Аршанскім ільнокамбінаце, дзе правёў адмысловую нараду.
Звычайна візіты высокіх чыноўнікаў ствараюць некаторыя нязручнасці для жыхароў, у прыватнасці, сёння наведвальнікаў не дапускалі ў басейн ільнокамбіната да тае пары пакуль на прадпрыемстве знаходзіўся прэмьер-міністар.