00:00

-0

6 м/с

971 гПа

03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Падзенне па ўсіх франтах

15.03.2014 14:16

2860 праглядаў, 0 каментароў

Па даследванням Белстата кепская статыстыка атрымліваецца не толькі ў Аршанскім раёне, але і ў нашых бліжэйшых суседзяў

Мы ўжо публікавалі вынікі даследванняў Белстата стану рэгіёнаў краіны за студзень 2014 года, але публікавалі толькі інфармацыю па Аршанскаму раёну. Па Дубровенскім і Талачынскім раёнах лічбы таксама не радуюць.

Ад студзеня 2013 да студзеня 2014 колькасць насельніцтва ў гэтых раёнах скарацілася ў Дубровенскім на 342 чалавекі, у Талачынскім на 432. Пры тым, што як і ў Аршанскім раёне колькасць народжаных вырасла, а лічба памерлых за год зменьшылася.

Колькасць занятых у эканоміцы зменьшылася па талачынскім раёне на 589 рабочых, і ў Дубровенскім на 356. І пры гэтым колькасць безпрацоўных таксама змяньшаецца па абодвух раёнах.

Вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі знізілася ў Дубровенскім раёне да 72,4% адносна мінулага перыяду, у Талачынскім да 48,7%. Адпаведна, усе паказчыкі па сельскай гаспадарцы выключна нізкія, аніводны не вырас. Найбольш здзіўляе лічба вытворчасці птушкі на забой. Лічба студзеня 2013 года ў Дубровенскім раёне - 721 тона, у студзені 2014 - 188 тон.

Праўда, значна павялічыліся замежныя інвестыцыі ў абодва рэгіёна. Насамрэч, сумы інвестыцыяў не дужа вялікія: У Дубровенскім раёне - 423.700 даляраў, а ў Талачыне - 5.167.900 даляраў, але калі параўноўваць з мінулым перыядам, то складаецца вельмі пазітыўнае ўражанне - для Талачыншчыны гэта рост амаль у 2 разы, а для Дубровеншчыны амаль у 10 разоў.

У абодвух раёнах крыху вырасла выручка ад рэалізацыі прадукцыі і паслугаў, але чысты прыбытак і рэнтабельнасць - катастрафічнае падзенне. Так, у Дубровенскім раёне чысты прыбытак у мінулым перыядзе быў 46.342 мільёна рублёў пры рэнтабельнасці 4,6%. У гэтым годзе ён склаў 30.701 мільёнаў рублёў пры рэнтабельнасці 0,1%. Талачыншчына ў мінулым годзе напрацавала 74.383 мільёны, пры рэнтабельнасці 6%. У гэтым годзе прыбытку ўвогуле не было атрымана, узровень прыбытку статыстамі ацэнены ў мінус - 13.994 мільёны, а рэнтабельнасць знізілася да 2,4%. 11,4% прадпрыемстваў сталі на талачыншчыне ўбытачнымі. У мінулым годзе ўбытачных не было ўвогуле. А на Дубровеньшчыне колькасць стратных прадпрыемстваў вырасла ў 3 разы - з 4% да 12%.

Адпаведна павялічваюцца запазычанасці. ПА Дубровеншчыне па падатках і зборах запазычанасць вырасла з 135 мільёнаў да 1.087 мільёнаў. Прыблізна на такім жа ўзроўні адбыўся рост і на Талачыншчыне - з 541 да 4.365. Моцна вырасла тут і запазычанасць за топліўна-энэргетычныя рэсурсы - з 867 да 2.596 мільёнаў рублёў.

На фоне гэтых падаючых паказчыкаў у абсалютных лічбах працягвае расці сярэдні заробак - у абодвух раёнах ён вырас прыблізна на мільён рублёў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Падзенне па ўсіх франтах

Па даследванням Белстата кепская статыстыка атрымліваецца не толькі ў Аршанскім раёне, але і ў нашых бліжэйшых суседзяў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение