Урадам прынята рашэнне аб пераносе працоўных дзён у 2018 годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 29 лістапада 2017 года №903, паведамілі ў прэс-службе ўраду.
Згодна з дакументам, працоўныя дні у 2018 годзе пераносяцца з аўторка 2 студзеня на суботу 20 студзеня; з пятніцы 9 сакавіка на суботу 3 сакавіка; з панядзелка 16 красавіка на суботу 14 красавіка; з панядзелка 30 красавіка на суботу 28 красавіка. Акрамя таго, прадугледжаны перанос рабочых дзён з панядзелка 2 ліпеня на суботу 7 ліпеня; з панядзелка 24 снежня на суботу 22 снежня; з панядзелка 31 снежня на суботу, 29 снежня (гаворка пра снежань 2018!).
Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.