03:00

+1

3 м/с

992 гПа

06:00

+1

3 м/с

993 гПа

09:00

+6

4 м/с

993 гПа

12:00

+10

5 м/с

992 гПа

15:00

+11

5 м/с

991 гПа

Орша, Палітыка

Цікавыя факты пра кандыдатаў

29.01.2018 07:19

3573 прагляду, 11 каментароў

Толькі некалькі кандыдатаў у дэпутаты райсавета маюць шанец запомніцца выбаршчыкам за кошт біяграфіі

Ужо напоўніцу ідзе перыяд агітацыі за кандыдатаў, а кандыдатаў незаўважна: сустрэчы з выбаршчыкамі калі і праходзяць, то толькі ў працоўных калектывах і шырока не анансуюцца. Улётак за кандыдатаў не з'явілася. Радыё, па якім выступіць частка кандыдатаў, мала хто слухае, а некаторыя кандыдаты і ўвогуле адмовіліся выступаць. У "Аршанскай газеце" праграмы кандыдатаў публікавацца не будуць (калі толькі кандыдаты не заплоцяць за публікацыю, але, пры малой матывацыі да ўдзелу ў выбарах сумніўна, што нехта будзе на гэта траціць грошы). У такой, ужо традыцыйнай для Беларусі сітуацыі, можна меркаваць, што яўка выбаршчыкаў будзе невялікай, а тыя, хто ўсё ж прыйдзе на выбары, будуць галасаваць не за праграмы і вобраз кандыдата, а за фотаздымкі і за вытрымкі з біяграфіі на агульных улётках, вырабленых выбаркамамі. У такіх умовах выбаршчык становіцца не чалавекам, ад якога залежыць лёс кандыдатаў, а толькі статыстам, перад якім і кандыдаты не надта будуць адказваць.

Пры гэтым усім, у некаторых кандыдатаў ёсць цікавыя факты ў біяграфіях, што можа дапамагчы ім запомніцца выбаршчыкам.

Так, можа запомніцца выбаршчыкам акругі №3 даволі малады кандыдат Дзяніс Касякоў. Бо асноўны яго занятак — апякун за інвалідам. З такой рэдкай прафесіяй у Савет ідзе толькі адзін кандыдат.

Можа запомніцца выбаршчыкам і кандыдат Аляксандар Буеў, бо, па-першае, ён адзіны ў спісе студэнт. Прычым, студэнт-завочнік маскоўскага ўніверсітэта. Па-другое, гэта адзін з самых маладых кандыдатаў — 1996 год нараджэння. Такіх маладых кандыдатаў у Оршы толькі двое: Буеў і Таццяна Селіхановіч, якая ідзе па акрузе №2.

Яшчэ адна нечаканая прафесія сярод кандыдатаў — будаўнік могілак. Такую прафесію мае Уладзімір Танко, які вылучаны Камуністычнай партыяй па акрузе №4.

Калі мы ўжо загаварылі пра партыйных кандыдатаў, то варта адзначыць і сацыяльны склад партыйных вылучэнцаў. Так, Ліберальна-дэмакратычная партыя з пяці чалавек, якія былі зарэгістраваныя, вылучыла дваіх людзей без працы. Праўда, даўно заўважана, што ЛДП вылучае на ўсе выбары статыстаў ,якія насамрэч ні на што не прэтэндуюць.

Цікавы партыйны спіс і ў малавядомай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Яшчэ нядаўна пра партыю гэтую ў Оршы не было нічога чуваць, і тут яна вылучае 5 кандыдатаў. Прычым, усе гэтыя кандыдаты працуюць у сферы культуры: адна інспектар па кадрах школы мастацтваў №2, яшчэ адна начальнік гаспадарчай групы аддзела культуры і ідэалогіі і тры чалавекі — супрацоўніцы цэнтралізаванай бугалтэрыі ідэолагаў. Атрымліваецца, што адной партыі ўдалося ўсталяваць кантроль над цэлым аддзелам выканкаму — беспартыйных кандыдатаў, якія працуюць у аддзеле культуры і ідэалогіі сярод кандыдатаў няма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Цікавыя факты пра кандыдатаў

Толькі некалькі кандыдатаў у дэпутаты райсавета маюць шанец запомніцца выбаршчыкам за кошт біяграфіі

Марина

Голосовать то и не за кого... Прочитала кандидатов и страшно стало ...

Маня

Уже ровно сто лет во мраке((

Нормальная профессия для члена партии, которая считает себя преемником большивиков. Эти кладбища хорошо строили: Кобыляки, Хайсы, Курапаты и т.д.

semen

начальники,инспектора,бухгалтера..... труд и справедливость,ага. какая вообще может быть польза от людей,привыкшим получать з.п. за факт занятия своим задом определенного кресла?

Прокурор

две малолетки в депутаты метят. Все кто может лезут к кормушке

Ясь

Ну, ліберал-дэмакраты даўно проста пешкі, тут сам бацька-Гайдукевіч зрабіў такі запавет, а яго сынок з мянтоўкі працягвае. А для камуніста гэта якраз прафесія, якая найболей пасуе - рыць магілы, будаваць могілкі. Як слушна адзначыў Дзімон-Пакемон, могілак яны ўжо набудавалі ўдосталь. Камуністы - гэта кроў і трупы.

!@#$

среди кандидатов — строитель кладбища. Такую профессию имеет Владимир Тонко, который выдвинут коммунистической партией

да это просто символ партии людоедов(комунистов), если победит, то Орша будет не только руины и пепел, но еще и кладбище

Николай.

Просто позор, ОПЕКУН и КОПАТЕЛЬ, больше не нашли ДОСТОЙНЫХ.Не позорьте КПСС.

Сано

Как можно опозорить то,что опозорилось позорнее того,что может быть позорнее всего!

Мойша

КПСС сам себя позорил многократно. В первую очередь, жизнью, которую сделал людям. Наша страна станет свободной, когда все коммунисты будут вне власти. Все коммунистические партии на постсоветском просторе сейчас - прокремлёвские ячейки. Которые на словах говорят о возрождении Советского Союза, что, конечно, является бредом, а на самом деле просто играют на руку России, за её же деньги.

Мойша

Коммунизм это ложь

антоша

что-то автор промолчал--в списке кандидатов немало интересного --множество чиновников,руководителей разных рангов,многие из них уже стали вечными "депутатами",- и будут ими и далее...Интересный будет Совет депутатов- госчиновники и начальники сами с себя будут спрашивать? При том все с чудесными годовыми доходами для нищей в общем Орши (от 16 до 58 тыс.).

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение