18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Палітыка

Першая сустрэча сарваная

31.01.2018 11:40

2966 праглядаў, 8 каментароў

Першая публічная сустрэча з дэмакратычным кандыдатам была сарваная

Хаця агітацыйная кампанія ідзе, кандыдатаў выбаршчыкі амаль не бачаць. Нават ахвотны схадзіць на сустрэчы кандыдатаў, каб выбраць падыходзячага наўрад ці зможа гэта зрабіць - сустрэчы калі і праводзяцца, то праводзяцца на прадпрыемствах. Адкрытыя сустрэчы з запрашэннямі ўсіх ахвотных пакуль у Оршы былі не заўважаныя. А адзіная сустрэча якую планаваў правесці дэмакратычны кандыдат Аляксандар Булаўка была сарваная.

Сітуацыя выглядала наступным чынам. У пятніцу 26-га студзеня Аляксандар напісаў заяву ў раённую выбарчую камісію пра тое, што хоча правесці сустрэчу з выбаршчыкамі ў музычнай школе №1 ў нядзелю 28-га студзеня. Дзяжурыўшая сябра камісія прыняла заяву і на гэтым усё скончылася - на практыцы раней гэтага хапала. Але ў нядзелю калі людзі сабраліся каля школы мастацтваў да іх выйшаў дырэктар і сказаў, што яго не папярэджвалі пра сустрэчу і школа сёння не працуе - таму ніякая сустрэчы не адбудзецца. Удакладніць сітуацыю з выбарчай камісіяй таксама было немагчыма - у камісіі ў нядзелю ніхто не дзяжурыць.

Толькі 30-га чысла Аляксандру Булаўка прыйшоў ліст з адказам, у лісце стаіць дата - 26-га студзеня (той дзень калі Аляксандар і напісаў заяву). Штамп на капэрце гаворыць пра тое, што на пошту гэты ліст патрапіў на наступны дзень - 27-га студзеня ў суботу. А Аляксандру ліст быў дастаўлены (пра што сведчыць яшчэ адзін штамп на капэрце) у аўторак 30-га студзеня. У самім лісце было адмоўлена ў правядзенні сустрэчы (раней такіх выпадкаў у Оршы не было) у сувязі з тым, што ў нядзелю школа мастацтваў не працуе.

Сустрэча Аляксандра Булаўкі павінна была быць сумешчана з прэзентацыяй шэрагу кніг беларускіх навукоўцаў, якая з-за гэтага прайшла на адным з грамадскіх офісаў. Дарэчы і пад такія сустрэчы ў горадзе таксама атрымаць памяшканне не магчыма.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Першая сустрэча сарваная

Першая публічная сустрэча з дэмакратычным кандыдатам была сарваная

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение