21:00

-2

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

Орша, Палітыка

Вынікі выбараў (акругі №№1-10)

23.02.2018 18:23

3976 праглядаў, 15 каментароў

Як размеркаваліся галасы выбаршчыкаў па дадзеных раённай камісіі

Нарэшце, на сайце выканкаму з'явіліся афіцыйныя дадзены па колькасці набраных кандыдатамі ў дэпутаты галасах. Улічваючы, што вялікі спіс прозвішчаў з лічбамі будзе цяжка ўспрамацца чытачамі, то мы разаб'ем яго на некалькі публікацыяў. Сёння публікуем спіс з першага па дзесятую акругу.

Па Цэнтральнай выбарчай акрузе №1, якая ахоплівае частку цэнтра (вул. Маркса, Камсамольскую, частку Леніна, Міра і Астроўскага) вылучаліся тры кандыдаты. Сябра партыі "Справядлівы Свет" Аляксандар Булаўка набраў 181 голас, сябра партыі працы і справядлівасці Наталля Жылко - 420 галасоў, галоўны ўрач райна, беспартыйны вылучэнец уладаў, Уладзімір Плыткевіч - 1.480 галасоў. Супраць усіх - 139.

Па Аршычнай выбарчай акрузе №2, якая ахоплівае іншую частку цэнтра (вуліцы Баларускую, Нікандравай, Люксембург, Настаўніцкую ды г.д.) таксама было тры кандыдаты і тут тая ж сітуацыя як і на першай акрузе. Сябра "Справядлівага Свету" Леанід Цвяткоў - 155 галасоў, Сябра партыі працы і справядлівасці - 420. Вылучэнец ад уладаў, начальніца радзільнага дому - 1.506. Супраць усіх - 332.

Па будаўнічай выбарчай акрузе №3, частка Раніцы. Сярод пяці безпартыйных кандыдатаў галасы размеркаваліся наступным чынам: настаўніца Наталля Анішчанка - 313, начальніца падатковай інспекцыі Людзьміа Брацішка - 1.421, Мікалай Зайцаў (намеснік дырэктара прыватнай фірмы) - 149, Дзяніс Касякоў (адзін з найбольш маладых кандыдатаў) - 101, педагог-псіхолаг Аксана Адзінцова - 163. супраць усіх - 315. Па колькасці сапсаваных бюлетэняў, гэтая акруга, дарэчы, на другім месцы - 145.

Чарныўшэўская акруга №4 - далейшая ад цэнтра частка Раніцы, можна сказаць, раён вакол "Кургана". Былы дэпутата Вярхоўнага Савету Мікалай Дзямідаў - 163, будаўнік могілак з камуністычнай партыі Уладзімір танко - 234, дырэктар гімназіі №2 Людзьміла Марціновіч - 2.176. Супраць усіх - 43.

Ленінская выбарчая акруга №5 - частка раёна Раніцы блізкая да радзільнага дома. Супрацоўніца аддзела культуры, сябра партыі працы і справядлівасці Таццяна Троцкая - 361, дырэктар СШ №17 Таццяна Кузьменкова - 2.238. Супраць усіх 112.

Прыгарадная акруга №6 - раён Гразілаўкі. Сябра партыі працы і справядлівасці Дзяна Гагунова - 344, інжынер Энэргазбыта Сяргей Бараноўскі - 421, камуніст Сяргей Жудро - 1.447. Пры 221 голасе супраць усіх.

Завадская акруга №7 - раён блізкі да Рэм.завода. Безпрацоўны сябра ліберальна-дэмакратычнай партыі Валерый Бацюкоў - 565, начальнік раённай адукацыі Андрэй Загурскі - 1.389. Пры 310 галасах супраць усіх.

Маладзёжная акруга №8 - раён Рэм.завода. Намесніца дырэктара СШ №13 Кудраўцава Алена - 599, Начальнік раённага МНС Кірыл Курак - 1800. І 289 супраць усіх.

Ларынаўская акруга №9 - частка цэнтра вакол рынка і частка Задняпроўя. Настаўніца пачатковых класаў школы №19 Ірына Шуранава - 464, начальнік Следчага камітэту Дзмітрый Бохан - 1.710 і яшчэ 160 супраць усіх.

Магілёўская акруга №10 - высоткі па вуліцы Магілёўскай і мікрараён Салянікава. Выхавацельніца СШ №2 Святлана Пугачова - 674, галоўны ўрач цэнтра гігіены Аляксандар Вадзянскі - 1.258. Пры 370 супраць усіх.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі выбараў (акругі №№1-10)

Як размеркаваліся галасы выбаршчыкаў па дадзеных раённай камісіі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение