Інструментальная выбарчая акруга №21 - аб'ядноўвае частку раёна Чаромушкі. Завуч 8-ай школы Валянціна Кузьменка - 623 галасы, дырэктар аўтапарку Сяргей Мацкевіч - 1.983. 143 супраць усіх.
Партызанская акруга №22 - частка Чаромушак, частка раёна Молакава і Старая Усходняя. Начальніца аднаго з аддзелаў раённай медыцыны Галіна Чарнова - 389, дырэктар школы №11 - 2.181. Супраць усіх - 126
Шклоўская акруга №23 - раён Мясакамбінату, Лясных і значная частка Заходняй (у тым ліку і пяціпавярховікі). Сябра камуністычнай партыі, старшыня прафсаюза мясакамбінату - 344, дырэктар мясцовага коледжа Генадзій Сіняўскі - 1.786. Супраць усіх - 136.
Заслонаўская акруга №24 - значная частка Заходняй, вуліца Заслонава і прыватны сектар вакол яе. Галоўная медсестра псіханеўралагічнага дыспансера Наталля Кавалёва - 274, дырэктар чыгуначнага коледжа Алена Казлова - 1.633. Супраць усіх - 441.
Молакаўская акруга №25 - Правакзальна раён ад вуліцы Молакава і прыватны сектар уздоўж чыгункі. Малады кандыдат Аляксандар Буеў - 346, дзеючы дэпутат, бугалтар лакаматыўнага дэпо Еўменаў Эдуард - 988, загадчык скурана-венерычнага дыспансера Аляксандар Масквін - 145. Супраць усіх - 660 - самая вялікая лічба прагаласаваўшых супраць усіх. Дарэчы, гэта адзіны выпадак калі абраны дэпутат па афіцыйных дадзеных не атрымаў і тысячы галасоў.
Чыгуначная акруга №26 - Замосце і частка прыгарада каля чыгункі. Інна Гутара - галоўная медсестра станцыі пералівання крыві - 449, Прасмыцкі Генадзь, начальнік дыстанцыі ахоўных насаджэнняў чыгункі - 1.481. Супраць усіх - 449.
Паркавая акруга №27 - частка Барані. Начальнік аддзела кадраў раённай медыцыны Ігар Казлоў - 443, начальнік аднаго з аддзелаў "Тэхнікі сувязі" Мікалай Куляшоў - 1.499. Супраць усіх - 175.
Набярэжная акруга № 28 - частка Барані. Настаўніца школы мастацтваў №1 Алена Валуева - 428, дзеючая старшыня Бараньскага выканкаму Наталля Хмялёва - 1.435. Супраць усіх - 187.
Палявая акруга №29 - частка Барані. Сябра ліберальна-дэмакратычнай партыі Троіцкая Нартач - 675, дырэктар бараньскай гімназіі Яковін Аляксандар - 1.486. Супраць усіх - 75.
Балбасаўская акруга №30. Настаўніца школы №18 Чагіна Снежана - 122, начальнік вытворчасці авіярамонтнага заводу Дзмітрый Сідаровіч - 1.832. Супраць усіх - 307.