У ходзе падрыхтоўкі рэалізацыі праграмы праходжання вытворчай практыкі за мяжой навучэнцамі Беларускай Дзяржаўнай Сельскагаспадарчай Акадэміі, было адабрана 5 студэнтаў з Віцебска, Гомеля, Лёзна. У іх ліку аршанец Сітнік Іван, студэнт 4 курса факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі. Іван прайшоў адборачныя суразмоўі і ў чэрвені 2014г. паедзе на 4- х месячную практыку ў Германію г.Кіль.
На час праходжання практыкі студэнтаў размяркуюць жыць і працаваць на фермерскія гаспадаркі, дадуць магчымасць кіраваць найноўшай нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікай для апрацоўкі фермерскіх угоддзяў. Да гэтага ім трэба будзе здаць усе неабходныя залікі і экзамены экстэрнам.