У 20-м туры чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд 1-й лігі футбольны клуб "Орша" сустрэнецца са сталічным "Энергетыкам-БДУ". У матчы першага кругу аршанцы, тады яшчэ пад кіраўніцтвам Вячаслава Акшаева, адчулі боль паразы, саступіўшы 0:4. Цяпер пабачым ці змогуць сіня-белыя ўжо пад кіраўніцтвам Сяргея Вехцева набраць пункты.
У "Оршы" з арміі вярнуўся атакуючы паўабаронца Уладзіслаў Знак - адна з асноўных ударных сіл каманды. У мінулым туры ўжо з ім у складзе аршанцы ледзь не перамаглі ў Пінску "Хвалю", аднак прапусцілі на апошняй хвіліне. Пакуль "Орша" ідзе 12-й у табліцы, у яе 18 пунктаў. 45 балаў мае "Энергетык", менчукі ўзначальваюць турнірную табліцу.
Паміж сабой “Орша” і “Энергетык”-БДУ сустракаліся ў 13 матчах, 5 разоў перамагла "Орша", 6 разоў "Энергетык",а яшчэ 2 матчы завершыліся ўнічыю.
Новы матч паміж камандамі пройдзе на Гарадзкім стадыёне Оршы 1 верасьня, пачатак а 17:00.