У матчы 20-га туру чэмпіянату Беларусі ў І лізе "Орша" прымала на Гарадскім стадыёне менскі "Энергетык-БДУ". Матч прайшоў пад дыктат сталічных гасцей, "Орша" перыядычна някепска "агрызалася", асабліва стараўся ў стварэнні атак паўабаронца Глеб Жалезнікаў. І ўсё-ткі ўтрымаць хаця б нічыйны лік у супрацьстаянні з "Энергетыкам" не атрымалася. На 74-й хвіліне Усевалад Садоўскі давяршыў намаганні партнёраў дакладным стрэлам па браме гаспадароў. Перамога гасцей з мінімальным лікам. "Энергетык" застаўся на 1-м месцы ў табліцы, а "Орша" па-ранейшаму 12-я.
Таксама ў 20-м туры варта асабліва адзначыць перамогу "Славіі" ў Мазыры над "Смаргонню" 6:0, нічыю "Белшыны" і "Нафтана" (1:1) і першую перамогу "Чысці" ў чэмпіянаце (3:1 над пінскай "Хваляй").