06:00

-7

3 м/с

989 гПа

09:00

-4

5 м/с

989 гПа

12:00

-0

6 м/с

988 гПа

15:00

+3

6 м/с

986 гПа

18:00

+3

7 м/с

983 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Эканамісты пра ўказ

08.01.2019 10:18

4306 праглядаў, 20 каментароў

Што азначае ўказ Лукашэнкі аб развіцці Аршанскага раёна да 2023 года? Каментар экспертаў.

Лукашэнка падпісаў указ «Аб развіцці Аршанскага раёна», якім увёў беспрэцэдэнтныя «льготы» для вядзення бізнэсу ў рэгіёне да 2023. Указ, сярод іншага, прадугледжвае вызваленне ад выплаты ПДВ пры ўвозе абсталявання, зніжэнне стаўкі падатку да 1%, памяншэнне адлічэнняў на пенсійнае страхаванне, уводзіцца таксама беспрацэнтная адтэрміноўка ў выплаце падаткаў і мараторый на правядзенне праверак кантрольных органаў.

Плануецца, што такім чынам Аршанскі раён будзе ўзняты з «руін і попелу» і стане «лакаматывам рэгіянальнага развіцця краіны». Рэсурс "Заўтра тваёй краіны" паразмаўляў на гэты конт з экспертамі. Прыводзім іх словы, але з агаворкай — іх словы збольшага грунтуюцца на ацэнцы сітуацыі ў маштабах усёй Беларусі, а не асобнага рэгіёну.

Кандыдат эканамічных навук Леанід Злотнікаў:

Для бізнэсу важныя не столькі льготныя ўмовы, колькі яго бяспека. А яна не гарантуецца, бо няма нармальнай судовай сістэмы. Суды заўсёды становяцца на бок дзяржаўных прадпрыемстваў. Ва ўмовах, калі большасць дзяржпрадпрыемстваў стратныя і гадамі не плацяць за свае пазыкі, гэта становіцца праблемай №1. Акрамя таго, льготы распаўсюджваюцца далёка не на ўсе падаткі. Асноўныя зборы, такія як ПДВ, падатак на зямлю, нерухомасць і прыбытак застаюцца без змен.

Эксперты таксама падкрэсліваюць, што пяць гадоў вельмі кароткі тэрмін для рэалізацыі сур'ёзнага інвестыцыйнага плана.

Эканаміст Леў Марголін:

Выдаткі пераезду бізнэсу, які займаецца раздробным гандлем, тэхабслугоўваннем аўто і іншымі паслугамі вельмі нізкія. Напэўна такія фірмы аддадуць перавагу працаваць у «падатковым аазісе», што знаходзіцца за некалькі дзясяткаў кіламетраў, а не ў сябе. А гэта пагражае сур'ёзным падзеннем даходаў суседніх рэгіёнаў. Бізнэсу важныя не льготы і датацыі, а яго бяспека. Сёння яна не гарантуецца: суды заўсёды становяцца на бок дзяржавы, няма свяшчэннага права прыватнай уласнасці, адзіных правілаў гульні.

Пакуль гэтыя базавыя прынцыпы не будуць рэалізаваны, усе такія ініцыятывы асуджаныя на правал. А падатковая нагрузка павінна быць зніжаная, але ва ўсёй краіне, а не ў адным асобна ўзятым рэгіёне. У адваротным выпадку Аршанскі раён ператворыцца ў шчыліну для высмоктвання бюджэтных сродкаў і пагрозу для эканамічнага развіцця суседніх рэгіёнаў.

А вядомы эканаміст Леанід Заіка ў каментары "Салідарнасці" так зірнуў на сітуацыю:

Падобнае рабілася яшчэ ў 80-я гады Кітаі. Называлася гэтае «адмысловымі эканамічнымі зонамі». Праўда, кітайскія зоны знаходзіліся за калючым дротам. Але тое, што будзе адбывацца ў Аршанскім раёне, негатыўна ацэньваецца спецыялістамі з міжнародных арганізацый. Таму што ў такіх зонах ствараюцца парніковыя ўмовы: не плацяцца сацыяльныя падаткі, не нясецца адказнасць за развіццё аховы здароўя, адукацыі і г.д.

Калі падобныя меры перанесці на астатнія рэгіёны краіны, то ў нас не будзе бюджэту. Адукацыя разваліцца, а замест медыцыны будуць прыёмныя пункты па выдачы целаў. Тады любы прэзідэнт зможа зляцець са сваёй пасады на працягу некалькіх хвілін. Калі мы выходзім з еўразійскай інтэграцыі, то трэба было біць кулаком па стале ў Крамлі 25 і 29 снежня, калі нашы лёталі туды і марнавалі паліва.

Леанід Заіка з іроніяй пракаментаваў здагадку, што асаблівыя эканамічныя ўмовы ў Аршанскім раёне прыцягнуць замежных інвестараў:

Я бываў у кітайскім Шэньчжэне на беразе мора. Там субтропікі, цёпла, сонца, пляжы. Замежнікі панабудавалі там віл і часткова перацягнулі туды капіталы. У Аршанскім раёне я не бачыў ні мора, ні пляжаў. Хто туды папнецца?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Последние новости

Колькі трэба зарабляць у Воршы, каб жыць камфортна?

Обсуждение новости: Эканамісты пра ўказ

Што азначае ўказ Лукашэнкі аб развіцці Аршанскага раёна да 2023 года? Каментар экспертаў.

[ Комментарий был заблокирован, в связи с нарушением норм сообщества ]

Борис

Наконец появились хоть какие-то мнения экспертов, но аналитических обзоров пока не видно.

Виталька

Есть уже и аналитические разборы, а мнения этих так называемых экспертов - яйца выеденного не стоит. Только что мнение, а как мне кажется даже этот указ и в глаза не видели и не читали.

ПОКАЗАТЬ (1)

Ottawa

Ты хочаш сказаць, што вядомы эканаміст, які дае ацэнкі ў тым ліку і на міжнародныя сайты па сітуацыі ў Беларусі, не чытаў указ Лукашэнкі? Вельмі памыляешся, нават не ведаеш наколькі

Виталька, прочтите хотя бы 4, 20 и 24 главы указа.

Если Вы не поймёте после этого сути 506 указа, то ничьи мнения Вам и не помогут.

Caша Фу гас

Это не указ, а просто позор,

Ишь, придумали, новый НЭП,

Долой Оршанский оффшор!

Рви бизнесменов-гадов, ОБЭП!!

оршанец

Мегаполис станет Орша,

И оршанец этому рад,

Отреагировали уже квартиры,

Дорожают они у нас..

Ясь

напішы абавязкова пра высоткі ў самым цэнтры і замест паркаў

Ясь

Сядзіць алкаш у хаце,

Нага адна ў салаце,

Сакоча ўсім пра барыкады,

А сам такому жыццю рады.

Фугас, пакушай канапэ,

Наперадзе паўгода ў ЛТП!

Caша Фу гас

У Яськи сильно болело всё тело,

Но он терпел, ведь был он герой,

От Фуги с вертушки ему прилетело,

Но Яська привык, ему не впервой

оршанец

На улицах Белорусской, Минской, появятся высотки,

Ведь незачем людей за Днепр пересилять,

Где нет инфраструктуры, школы, больницы,

И до работы, быстро, попробуй добежать..

Йовович

Жилкомхозовцы перестанут тротуары ломать,

Ведь сознания у них будет повыше,

За футбольный клуб будут Сербы играть,

И играть мы будем только в вышке

Ясь

Высоткі пабудуюць ў самым цэнтры,

І сербы заб'юць за аршанскі ФэКа,

Як толькі падзеляць каштоўныя метры

"Оршанец" і Фуга-з/к,

Фугас дасць Ясю моцна з развароту,

У морду самую, за нізкую з/п,

Вось толькі аховы пераб'е ўсю роту,

Каб вырвацца на вольнасць з ЛТП

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты orsha.eu@gmail.com

Пользовательское соглашение