18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Беларусь, Эканоміка

Орша перадапошняя

27.02.2019 21:10

3930 праглядаў, 8 каментароў

У рэйтынгу гарадоў па ўмовах вядзення бізнэсу

Такі рэйтынг рэгіёнаў упершыню складзены ў Беларусі. Стваральнікі рэйтынгц кампанія "Бітрікс24". Усе гарады ацэньваліся па 150-бальнай сістэме па 11 крытэрах. Прадказальна, што першае месца заняў Мінск. Гэта адзіны "рэгіён", які атрымаў больш за 100 балаў - 145,28. Далей з другага па 6 месца - усе абласныя цэнтры ў наступным парадку: Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў, Гомель. Іх балы ад 79,82 у Брэста да 63,29 у Гомеля.

А, вось з 7-га месца ідуць раённыя цэнтры ці падобныя па іх па памеры гарады - самастойныя адміністратыўныя адзінкі. На сёмым месцы калясталічны Дзяржынскі раён, які па балах меньш чым на 1 бал адстаў ад абласнога Гомеля. Потым даволі багатыя Салігорскі раён і Наваполацк.

А, вось, далей не самыя забяспечныя гарады ў наступным парадку: Баранавічы (па памерах і інфраструктуры амаль як Орша), Полацкі раён, Жодзіна (меньшы за Оршу, але перавага ў блізкасці сталіцы), Барысаўскі раён, Мазырскі, Лідскі, Жлобінскі, горад Бабруйск, Пінск і толькі на 19 месцы Аршанскі раён.

Хаця ў мінулым і гэтым годзе ўрадам зробленыя сур'ёзныя крокі да "пад'ёму Аршаншчыны з руінаў і попелу", Орша апынулася ў рэётынгу 20-ці 19-ай, абагнаўшы толькі Рэчыцкі раён. Набрала Орша ўсяго 36,46 балаў са 150. Чаму? Стваральнікі тлумачаць якія крытэры яны ацэньвалі: колькасць прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу, колькасць гандлёвых плошчаў на 10.000 чалавек, раздробны таваабарот на колькасць людзей, аб'ём прамых замежных інвестыцыяў, доля кампаніяў прадстаўленых уласнымі сайтамі ў сеціве, таваразварот у грамадскім харчаванні, аб'ём экспарта і г.д. Такім чынам, па ўзроўні перспектываў, магчыма, наш горад і вырваўся наперад, але пакуль па рэальных паказчыках нас ставяць не высока.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Орша перадапошняя

У рэйтынгу гарадоў па ўмовах вядзення бізнэсу

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение