Ідэя злучыць каналам рэкі Заходняя Дзвіна і Днепр існавала вельмі даўно і не здарма - менавіта такім было адно з адгалінаванняў знакамітага гандлёвага шляху. Такая ідэя была актуальная ў 18 стагоддзі, але па шэрагу прычынаў не была рэалізаваная. Зноў да яе вярнуліся ўлады Расійскай імперыі ў канцы 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Гэта было звязана не толькі з эканамічнымі перспектывамі шляху, але і з яго ваенным стратэгічным значэннем - каб хутка і танна перакідваць войскі з Балтыкі ў Чорнае мора. У выніку, як мы бачым, гэты праэкт не рэалізіваны і да сёння.
Нядаўна сайт газеты "Віцебскі кур'ер" распавёў якія прапановы былі прадстаўлены ў той час для злучэння рэк.
У канцы 19-га стагоддзя гэтым праэктам займаліся два інжынеры: Шэлюта і Сямёнаў. Шалюта прапанаваў два варыянты злучэння рэк. Першы "Усходні" прайшоў бы побач з Бабінавічамі (сёння Лёзнкнскі раён) і Арэхаўскім возерам і агулам склаў бы 122 кіламетры даўжынёй. Другі варыянт "Заходні" прайшоў бы побач з Дзевінскім возерам і мусіў скласці 104 кіламетры. Па гэтых каналах маглі б хадзіць лёгкія караблі, якія не сядаюць глыбей чым на 1 метр. Шырыня каналу склала б 16 метраў.
Сямёнаў таксама прапанваў два варыянты каналу. Першы праэкт мусіў пачынацца ад ракі Лучоса - там дзе яна ўпадае ў Дзвіну і злучацца з Дняпром у чатырох кіламетраў вышэй за Оршу, сёння гэта ўжо, магчыма, частка горада. Даўжыня такога варыянту склала б 92 кіламетры, у ім было б 14 шлюзаў (у папярэднім варыянце планавалася 16), але канал шмат разоў перасякаў дарогу Віцебск-Орша і патрабаваў шматлікіх мастоў (таксама ён перасякаў 5 дробных дарогаў і чыгунку). Арэхаўскае і Бабінавічскае вазёры павінны былі ў таекім варыянце стаць рэзервуарамі для канала, якія яго падпітвалі б. А шырыня каналу магла б скласці аж 30 метраў. У 1905 годзе Сямёнаў прапанаваў яшчэ адзін варыянт каналу. Паводле гэтага варыянту амаль палова шляху павінна была прайсці па рацэ Лучосе, а непасрэдна канал пачаўся б не далёка ад ўпадзення ў Лучосу ракі Абалянка.
Больш падрабязна прачытаць як павінны былі выглядаць каналы і чаму праэкты не былі рэалізаваны можна тут.