Кінастудыя "Кіравец" пад кіраўніцтвам Антона Шапчыца ў свой час працавала пры Доме культуры чыгуначнікаў. Ад яе існавання засталося шмат архіўных запісаў з розных мерапрыемстваў у нашым горадзе 70-80 гадоў.
Гэтыя здымкі не так даўно патрапілі ў рукі Эдуарда Навагонскага, які змог іх апрацаваць і зманціраваць у асобныя ролікі. Сёння на старонцы Навагонскага ў ю-туб загружана некалькі дзесяткаў такіх ролікаў. Адзін з іх прапануем вашай увазе.
Відэа было знята ў 1967 годзе калі Орша святкавала сваё 900-годдзе.