Беларуская народная рэспубліка была абвешчана 25 сакавіка 1918 года, але з-за таго, што сама дата прыпадае ў гэтым годзе на панядзелак, большасць святкаванняў адбываюцца па краіне і за яе межамі ў суботу і нядзелю. Аршанскія актывісты дэмакратычных арганізацый таксама асноўнае святкаванне зрабілі ў нядзелю. Спачатку на Гарадзішчы ў паветра быў выпушчаны белы і чырвоны балёнікі, якія на добрым ветры адразу паляцелі ў паўднёвы бок.
Некаторыя балёнікі былі з надпісамі БНР 101 і з прывязанымі да іх сцяжкамі. Пасля такой сімвалічнай дзеі, актывісты сабраліся на адным з грамадскіх офісаў дзе адбыўся імправізаваны канцэрт - удзельнікі чыталі вершы і спявалі беларускія песні.
Чакаецца, што ў панядзелак святкаванне працягнецца.