Па стане на 18 красавіка маладога чалавека зніклага каля Оршы так і не знайшлі. Нагадаем, што Антон Кабачэўскі 16 красавіка паехаў мыць машыну на аўтамойку, а пазней машыну знайшлі каля Харкаўкі без кіроўцы.
У чацвер на пошукі маладога чалавека прыехалі ўдзельнікі пашуковага-ратавальнага атраду "Анёл" з Мінску. Разам з ОСВОД з дапамогай адмысловага абсталявання ўдзельнікі пошукаў прачасалі Днепр, але цела Кабачэўскага так і не знайшлі.
Пакуль чуткі пра тое, што мужчыну знайшлі афіцыйна не падцверджаны.