Выданне "Ежедневник" апублікавала штогадовы рэйтнг самых уплывовых бізнэсоўцаў краіны. Калі яшчэ ў 2012-2014 гадах у сярэдзіне другой сотні ўплывовых надзейна прысутнічаў Мікалай Сінякоў (паводле меркавання многіх самы багаты чалавек у Оршы) уладальнік сеткі аршанскіх крамаў "Мяркам". Таксама з таго ж часу не прысутнічае ў рэйтынгу 200 Георгій Капылоў - уладальнік "Скіфа".
Затое ў рэйтынгу на 68 месцы прысутнічае ўраджэнец Оршы Андрэй Балабін - адзін з уладальнікаў гандлёвай сеткі "5 элемент" ды іншага бізнэсу. Цяпер Балабін адназначна асацыюецца з Оршай пасля таго як выкупіў Дом Караткевіча. Менавіта пасля гэтага СМІ ўзгадалі пра яго аршанскія карані. Больш у рэйтынгу - не зважаючы на пад'ём з руінаў і попелу - аршанцы не прадстаўлены. Затое ў спісе ёсць людзі ў якіх значная частка бізнэсу звязана з нашым рэгіёнам. Напрыклад, на 53 месцы ўладальнік "Мясных лавак" і Вітконпрадукт Уладзімір Некрашэвіч. Сёння яго вытворчая частка бізнэсу (вырошчвае і вырабляе мясныя прадукты) прысутнічае і ў суседніх Сененскім ды Талачынскім раёнах у выглядзе кампаніяў Вітконпрадукт (Сенненскі і Талачынскі раёны) і ў выглядзе Віцебскаграпрадукт (Талачынскі раён). Дарэчы зараз кампанія сур'ёзна плануе развіваць сваю гандлёвую сетку і на іншыя вобласці краіны.
На 20 месцы ў рэйтынгу самых уплывовых бізнэсмэнаў Аляксандар Шакуцін, які валодае кампаніяй Амкадор і яе дачкамі. Для жыхароў нашага рэгіёну самая важная яго кампанія Амкадор-КЭЗ, якая вырабляе экскаватары. Некалькі год таму кампанія абвяшчала, што наладзіць супольны бізнэс з Кітаем па збору ў Коханава яшчэ і бульдозераў, але акрамя абвяшчэння планаў да гэтае пары так нічога дадаткова і не паведамлялася. Затое паводле статыстыкі Міністэрства фінансаў было бачна, што Амкадор-КЭЗ мела праблемы з фінансамі.
На 12 месцы апынуўся Яўген Баскін, уладальнік Экамола. Для аршанскага раёна вельмі важная кампанія дзякуючы сетцы крамаў "Корма" і прапрыемству "Экамол Агро", які пад Оршай вырабляе камбікормы. Не зважаючы на праблемы з праваахоўнымі органамі ,якія былі ў Баскіна некалькі год таму, ён застаецца ў спісе самых уплывовых прадпрымальнікаў краіны.
Самую высокую пазіцыю ў рэйтынгу сярод бізнэсоўцаў чый бізнэс у значнай ступені звязаны з нашым рэгіёнам заняў Аляксандар Зайцаў. Уладальнік Брэміна-Орша заняў 10 пазіцыю ў рэйтынгу. Хаця бізнэсмэн мае свае прадпрыемствы і ў іншых рэгіёнах і, нават, у іншых краінах для Оршы сёння Брэміна-груп ці не самы перспектыўны эканамічны праэкт.