Працэс пакупкі электронных білетаў на сайце Беларускай чыгункі спрошчаны з 3 чэрвеня, паведамілі ў прэс-службе БЧ. Электронная рэгістрацыя адбываецца цяпер аўтаматычна пасля аплаты білета на цягнік, у якім такая паслуга прадугледжана. Ставіць птушачку ў адпаведнай графе больш не патрабуецца.
— Рэкамендуецца ў абавязковым парадку правяраць наяўнасць электроннай рэгістрацыі ў раздзеле «Асабісты кабінет». Пры адсутнасці такой адзнакі білет прыйдзецца аформіць у касе, — адзначылі ў прэс-службе БЧ. Як там патлумачылі, з электроннай рэгістрацыяй купляюць 87% квіткоў ад агульнай колькасці тых, што прадаюцца на сайце. Адзначым, аформіць электронную рэгістрацыю не атрымаецца на цягнікі, якія ходзяць ва Украіну, а таксама на некаторыя цягнікі і бесперасадачныя вагоны ў спалучэнні з іншымі дзяржавамі.