21:00

-2

4 м/с

996 гПа

00:00

-2

4 м/с

997 гПа

03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

Беларусь, Эканоміка

Кошты ніжэй, пазіцыі вышэй

03.09.2019 21:56

3669 праглядаў, 0 каментароў

Як змяняліся кошты на жытло ў Оршы напрацягу 10 год

Сайт realt.by склаў цікавую інфаграфігу як мяняліся кошты на жытло ў 17 буйнейшых гарадах краіны. Кошты тычацца перыяду з 2008 года па гэты год. Цікава паглядзець дзе ў такім параўнанні знаходзіцца Орша.

У інфаграфіцы прадстаўленыя гарады і меньшыя за Оршу, напрыклад Полацк, Мазыр, Ліда. Пры гэтым, у большасці выпадкаў гэтыя гарады па коштах вышэй за Оршу. У 2008 годзе за квадратны метр у Оршы прасілі 771 даляр і паводле інфаграфіцы па кошце мы былі адным з самых танных гарадоў у краіне - танней за нас быў толькі Бабруйск з коштам 762 даляры за квадрат. Так працягвалася да 2010 года, калі кошты ў Оршы ўпалі яшчэ больш - да 492 даляраў. Бабруйск жа падняўся на 16 месца з 500 далярамі за квадрат. Але гэтае падзенне было толькі на працягу аднаго года. У 2011-2012 Орша зноў на 16 пазіцыі, а наступныя тры гады (2013-2015) і на 15.

З 2016 года кошт на квадратны метр у Оршы больш не падымаўся даражэй за 500 даляраў. Але ў іншых гарадах кошты былі яшчэ ніжэйшымі і таму да гэтага года мы прыйшлі на 14 месцы абагнаўшы Бабруйск, Мазыр і Пінск. У гэтым годзе кошт на кватэры ў Оршы па падліках экспертаў - 472 даляры за квадратны метр.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кошты ніжэй, пазіцыі вышэй

Як змяняліся кошты на жытло ў Оршы напрацягу 10 год

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение