Перадусім, варта адзначыць поспех маладога актора з Багушэўска Яўгена Шалкова. Малады беларускі хлопец зняўся ў расейскім фільме «Опасные игры». Гэта была першая сур’ёзная роля Жэні.
На вуліцы Воз-ан-Влен у Оршы ў сярэдзіне месяца адбылася трагедыя, разбіўся матацыкліст. У Дняпры знайшлі цела мёртвага Антона Кабачэўскага, трагедыя азвалася глыбокім болем у сэрцах многіх аршанцаў, яго шмат хто ведаў. Яшчэ адна трагедыя — гібель
Таксама месяц запомніўся і гонкамі. Двойчы п’янымі і, на шчасце, двойчы без ахвяраў. Трактарыст катаў сваю каханку па вуліцы Валадарскага, прычым спрабаваў уцякаць нават ад аўтаінспектараў. А ў Гародні аршанец напіўся і абакраў на кругленькую суму бацькоў сваёй дзяўчыну, а потым на таксі паехаў у Оршу. Таксама ў красавіку было абвешчана, што станцыю Орша-Цэнтральнае чакае маштабнае абнаўленне чыгуначных каляінаў. Прычым гэтая навіна набудзе асаблівай актуальнасці цяпер у 2020. Паколькі ў сакавіку пройдзе першая адгрузка рэек на станцыю.
Таксама ў красавіку, ужо традыцыйна, адбыўся новы эпізод «гандлёвай вайны» Беларусі з Расеяй. Аднак на гэты раз палітыкі тут было няшмат, ды і санітарны нагляд расейцаў не замяшаны ў справе. Праблема вынікла з таго, што беларускі канцэрн «Савушкаў прадукт» адмовіўся выконваць свае абавязкі перад расейскімі замоўцамі, якія бралі на сябе прадпрыемствы, паглынутыя «СП». У тым ліку і Аршанскі малочны камбінат. У дварах на ільнокамбінаце адбылася трагедыя з жывёламі, скуралупаў пачалі шукаць. На жаль, для апошняга часу падобныя акты здзекаў з жывёл не новыя для Оршы.
Усю Беларусь абляцела відэа, на якім пенсіянер уступіў у бойку з інфакіёскам, пачаўшы заліваць яго вадой. Яшчэ адно папулярнае відэа, звязанае з Оршай у красавіку — выпуск расейскага блогера Юрыя Дудзя пра Яфіма Шыфрына, бацька жыў у Оршы і быў закатаваны камуністамі.
Шмат водгукаў і каментароў сабраў прыпынак, які абладкавалі на ільнокамбінаце. Наш артыкул меў назву, як з папулярнай песні Алёны Апінай, «Я его слепила из того что было...»