Здарэнне адбылося 22 красавіка. Як паведамляе Следчы Камітэт, 19-гадовы кіроўца, які знаходзіўся ў машыне МАЗа не пераканаўся, што ягоны грузавік стаяў на нейтралцы і завёў машыну. Машыну зрушыла з месца, сутыкнулася з іншым аўтамабілем, якім аршанца і задавіла. Пацярпела даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі дзе 23 красавіка ён памёр у рэанімацыі.
Як нам стала вядома, хлопец да прызыву жыў у Оршы ў раёне Заходняй, пасля сканчэння вучэльні паспеў папрацаваць на чыгунцы. Служыць яму заставалася ўжо менш за месяц.