12:00

-5

8 м/с

992 гПа

15:00

-4

7 м/с

990 гПа

18:00

-3

6 м/с

987 гПа

21:00

-5

7 м/с

984 гПа

00:00

-4

7 м/с

981 гПа

Орша, Эканоміка

Канфлікт з Расеяй з-за Оршы

06.04.2019 16:42

5497 праглядаў, 21 каментар

Расейцы падазраюць, што "Аршанскі малочны камбінат" не проста так аддалі "Савушкінаму прадукту".

Стала вядома аб новым абвастрэнні «малочных адносін» Расеі і Беларусі, прычым, на гэты раз ініцыятарам, на думку расейцаў, выступілі беларускія ўлады, якія сваімі дзеяннямі, што парушаюць законы Рэспублікі Беларусь (РБ), за апошнія некалькі месяцаў справакавалі масавыя выпадкі парушэння дамоваў дзяржаўнымі прадпрыемствамі і непастаўкі ўжо аплачанай прадукцыі сваім расійскім партнёрам. Па дадзеных крыніц "Общей газеты" у расейскай малочнай галіны, "крызіс неплацяжоў" паміж малочнымі кампаніямі дзвюх краін пачаўся восенню 2018 года і паступова набывае ўсё большыя маштабы.

Некаторыя буйныя беларускія дзяржпрадпрыемствы ў верасні мінулага года без тлумачэння спынілі пастаўкі ў Расею малочнай прадукцыі, праз месяц пасля гэтага яны былі ліквідаваныя як юрыдычныя асобы на карысць Групы кампаній "Савушкін прадукт", якая належыць Аляксандру Машэнскаму, аднаму з найбагацейшых беларускіх бізнэсоўцаў. У цяперашні час ГК "Савушкін прадукт" адмаўляецца адказваць па абавязках паглынутых ёю прадпрыемстваў.

Сутнасць прэтэнзій складаецца з таго, што з верасня 2018 года "Аршанскі малочны камбінат", адно з найбуйнейшых малочных прадпрыемстваў Беларусі, перастала пастаўляць сваім даўнім расейскім партнёрам сметанковае масла, нягледзячы на ​​зробленую 100% перадаплату. У лісце ў сакратарыят так званай Саюзнай дзяржавы гаворыцца аб недапастаўцы прадукцыі ў РФ на суму 7 800 000 руб., толькі па адной з дамоў у колькасці 26 000 кг., якую павінен быў паставіць яшчэ да канца кастрычніка 2018 года.

Гэты прэцэдэнт — не прыватная спрэчка паміж двума гаспадарчымі суб'ектамі дзвюх краін. Аказалася, што "Аршанскі малочны камбінат" літаральна за месяц да свайго раптоўнага знікнення перастаў пастаўляць ўжо аплачаную прадукцыю не толькі ДМЗ, але і шматлікім іншым расейскім кампаніям.

Дадзеныя на дату закрыцця "Аршанскага малочнага камбіната" ад 21.11.2018 года. ТАА «Молторг» - (масла 72.5%) доўг - 40 000 кг, ТАА «Новотех» - (масла 82.5%) доўг за 20 000 кг, «Лактис» - (масла 72.5%) доўг за 20 000 кг, АТ «ДМЗ» - (масла 82.5%) доўг 26 000 кг, ТАА «Белруспродукт» - (масла 82.5%) доўг 80 000 кг. Такім чынам, агульны аб'ём недапастаўкі «Аршанскім малочным камбінатам» тавара расейскім кампаніям складае 186 000 кг. сметанковага масла. Пры сярэдняй цане закупкі - 300 000 руб. + 10% ПДВ за тону сметанковага масла, гэта значыць ужо больш за 60 000 000 рублёў.

Пра ўсе прэтэнзіі Расеі да Беларусі, якія закруціліся вакол Аршанскага малочнага камбіната, можна прачытаць у артыкуле «Общей газеты».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Канфлікт з Расеяй з-за Оршы

Расейцы падазраюць, што "Аршанскі малочны камбінат" не проста так аддалі "Савушкінаму прадукту".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение