15:00

+12

6 м/с

985 гПа

18:00

+13

4 м/с

985 гПа

21:00

+10

1 м/с

986 гПа

00:00

+8

2 м/с

987 гПа

03:00

+8

2 м/с

987 гПа

Орша, Грамадства

"вДудь" пра Шыфрына і аршанскую турму

23.04.2019 21:34

3239 праглядаў, 10 каментароў

У праекце Юрыя Дудзя артыст Яфім Шыфрын узгадаў, як камуністы схапілі яго бацьку, катавалі і адправілі ў лагер.

Вядомы маскоўскі журналіст Юрый Дудзь разам з паплечнікамі зняў у рамках праекту "вДудь" фільм "Колыма - родина нашего страха". Як прызнаўся сам Юры Дудзь, на час адысці ад інтэрв'ю са знакамітымі палітыкамі, мастакамі, спартоўцамі, журналістамі яго прымусілі дадзеныя УЦВГД (Усерасейскі цэнтр вывучэння грамадскай думкі, па-расейску — ВЦИОМ), якія засведчылі, што 50% сучаснай расейскай моладзі нават не чулі пра сталінскія рэпрэсіі.

У Беларусі сітуацыя, відаць па ўсім, не намнога лепшая. У краіне дзейнічаюць ініцыятывы па абароне і мемарыялізацыі месцаў расстрэлаў бязвінных ахвяр камуністычнага рэжыму — Курапатаў, Хайсоў, Кабылякоў, аднак на дзяржаўным узроўні сталінскія злачынствы замоўчваюцца, больш за тое, існуе псеўдагістарычная Лінія Сталіна, дзе дзецям і дарослым распавядаюць пра "дасягненні" Сталіна і не гавораць пра велізарныя злачынствы, якія ён учыніў. А таксама на дзяржаўным узроўні практычна не гаворыцца пра трагедыю беларускага народа, які цярпеў моцны ўціск і прыгнёт у міжваенны час у Польшчы і пра дзясяткі тысяч беларусаў, якія загінулі ў сталінскіх лагерах у іншых краінах, перадусім у Расеі — заўвага рэдакцыі Orsha.eu.

У фільме Юрый Дудзь праехаў з Магадану да Якуцку, каб даведацца, як і чым жыве цяпер гэтая частка Расеі, куды падчас сталінскіх рэпрэсій амаль штодзённа ссылалі бязвінных людзей, адрываючы іх ад родных, блізкіх, малой радзімы. Журналіст сустрэўся ў тым ліку і з Яфімам Шыфрыным — знакамітым гумарыстам з няпростым лёсам. Ягоны бацька Залман Шыфрын быў знянацку арыштаваны ў Оршы. Савецкія следчыя падазравалі яго ў шпіянажы на Польшчу, хаця той быў звычайным аршанскім бухгалтарам і не меў дачынення да палітычнага жыцця, ніколі не ўваходзіў ні ў якія палітычныя партыі, у тым ліку і ў габрэйскую партыю "Бунд", у сувязях з якой яго таксама вінавацілі. Варта адзначыць, што першым следчым, які дапытваў габрэя Шыфрына быў таксама габрэй Гінзбург.

У фільме Юрыя Дудзя гісторыя Залмана Шыфрына пачынаецца на пазнацы 9:55

.

Залман Шыфрын нарадзіўся ў 1910 годзе ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. У Оршу ён прыехаў на курсы бухгалтараў і застаўся тут працаваць.

Затым працаваў у Джанкоі і Віцебску, ужо там сутыкаўся з ананімкамі ў свой адрас. Справа ў тым, што бацька Залмана Шмуіл быў аднесены савецкімі ўладамі да "непрацоўных элементаў" і атрымаў паражэнне ў выбарчых правах, а Залман, каб уладкавацца на працу, схаваў гэты факт са сваёй біяграфіі. Зайздроснікі пісалі ананімкі з патрабаваннем выключыць Залмана з Віцебскага фінансава-ўліковага тэхнікума. У савецкіх лагерах правёў 10 гадоў, з 1938 па 1948 гады. Толькі ў 1956 быў рэабілітаваны. У 1966 годзе сям'я пераехала ў Юрмалу, а ў 1993 рэпатрыяваўся ў Ізраіль, дзе і памёр у 1995 годзе. Пахаваны ў Нетаніі.

У тэму:

Сціплы бухгалтар з Оршы (відэа)

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "вДудь" пра Шыфрына і аршанскую турму

У праекце Юрыя Дудзя артыст Яфім Шыфрын узгадаў, як камуністы схапілі яго бацьку, катавалі і адправілі ў лагер.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение