Пра знаходку цела паведамляе сайт абласной міліцыі. Нагадаем, што мужчына знік 16 красавіка калі паехаў мыць машыну. Пазней машыну знайшлі каля Харкаўкі без кіроўцы. Адна з версіяў якая адпрацоўвалася міліцыянтамі, што мужчына патануў у Дняпры. На мінулым тыдні дно Дняпра ў раёне Харкаўкі валанцёры разам з міліцыянтамі сканавалі адмысловым абсталяваннем, але тады пошукі не далі выніку. Прачэсвалі Днепр не толькі ў Аршанскім, але і ў некаторых раёнах Магілёўскай вобласці.
Знайшлі цела Антона ўсё ж такі ў Дняпры ўжо 23 красавіка недалёка ад Харкаўкі.