Гэта першая роля Яўгена Шалкова ў кіно і адразу галоўная. Яўген нарадзіўся ў Багушэўску ў 1998 годзе і там жа пачаў займацца танцамі ў мясцовай школе мастацтваў. Хлопец быў вельмі перспектыўны і ўжо школьнікам паступіў у Мінскую спецыялізаваную навучальную ўстанову дзе дзеці займаліся танцымі паралельна з вучобай агульнаадукацыйным прадметам. З Мінска Шалкова забраў у Расію знакаміты балетмэйстэр Мікалай Цыскарыдзэ. З тае пары Яўген жыў у Санкт-Пецярбургу. Яго запрашалі ў прэстыжныя тэатры, але багушэвец вырашыў працягнуць навучанне і зараз вучыцца ў Расейскім інстытуце тэатральнага мастацтва (ГІТІС) на рэжысёрскім факультэце.
Маладога таленавітага танцора заўважыла рэжысёр Екацярына Дзвігубская. Яна прапанавала Яўгену галоўную ролю ў фільме "Небяспечныя танцы", які выйшыў у кінатэатры ў мінулым - 2018-м - годзе. Цяпер фільм даступны і ў сеціве на адмысловых танцах, праўда, пакуль у яго даволі малая праглядаемасць.
Яўген не адзіны малады выхадзец з Багушэўска, які стаў знакамітым у апошні час. Можна ўзгадаць сёняшнюю зорку ю-туба музыку і блогерку Леру Яскевіч. І Лера і Яўген навучаліся ў багушэўскай школе мастацтваў.