03:00

-2

4 м/с

997 гПа

06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-3

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

-0

2 м/с

1002 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

26.06.2017 15:35

5994 просмотра, 0 комментариев

1641 г. - 1651 г. Частка 11

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг

1641 г. Частка манахінь Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра пераселена ў Баркалабаўскі манастыр.

1641 г. У Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры створаны рукапісны Куцеінскі зборнік (не захаваўся).

1642 г. У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Псалтирь”.

Друкарня. Гравюра XVII ст.

1642 г. Уніяцкі мітрапаліт Антоній Сялява заснаваў у Оршы жаночы базыліянскі кляштар. Быў пабудаваны драўляны храм Праха Прачыстае Багародзіцы.

Антоній Сялява. Гравюра XVII ст.

Каля 1645 г. У Мултанах (Валахія, Румынія) памёр асветнік і кнігадрукар Спірыдон Собаль. Выказваецца таксама меркаванне, што напрыканцы свайго жыцця ён быў манахам Кіева-Пячэрскай лаўры, працаваў там у друкарні. У гонар С. Собаля названа вуліца ў Оршы, на будынку Свята-Троіцкай царквы ў 1998 г. усталявана мемарыяльная дошка С. Собалю (скульптар І. Голубеў).

Мемарыяльная дошка С. Собалю. Скульптар І. Голубеў. 1998 г.

1646 г. Вядомы царкоўны дзеяч Афанасій Філіповіч у “Дыярыушы” (“Дзённіку”) апісаў сваё жыццё ў Куцеінскім манастыры.

Старонка “Дыярыуша”.

1646 г. У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Иоанн Дамаскин. Октоих, или Осмогласник”.

Гравюра з кнігі “Иоанн Дамаскин. Октоих, или Осмогласник”.

1646 г. У каралеўскім судзе разглядалася справа аб нападзенні жыхароў Оршы „натоўпам да дзвюх тысячаў» на замак.

1647 г. У Куцеінскай друкарні выдадзены “Трифологион”.

Першая старонка “Трифологиона”.

Успенне. Дрэварыт з “Трыфалагіёна”.

1648 г. У Куцеінскім Свята-Успенскім манастыры створаны Ірмалогій (месцазнаходжанне невядома).

1648 г., 24 красавіка Кароль польскі і вялікі князь ВКЛ Уладзіслаў ІV Ваза сваёй граматай дазволіў заснаваць у Оршы праваслаўнае брацтва. Праваслаўным было дазволена школы “для навучання навукам славесным... мураваныя або драўляныя будаваць, таксама семінарыі і багадзельні заводзіць”.

Уладзіслаў ІV Ваза. XVII ст.

Металічная манастырская пячатка

Пячатка Куцеінскага манастыра. Сярэдзіна XVII ст.

1648 г. Аршанская шляхта пад началам Друцкага-Горскага вяла партызанскую вайну з паўстанцамі і казацкімі загонамі.

Ваяры Рэчы Паспалітай. XVII ст.

1648 г. У Куцеінскім манастыры адкрыта брацкая школа.

Занятак у брацкай школе. Малюнак з “Буквара” В. Бурцава.1637 г.

1649 г. Князь Геранім Друцкі-Саколінскі ўзвёў у Оршы драўляны касцёл дамініканцаў.

1649 г., 2 жніўня Праваслаўная царква кананізавала Афанасія Філіповіча, вядомага царкоўнага дзеяча, асветніка (1597-1648); пэўны час жыў у Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры.

Святы прападобны пакутнік Афанасій, ігумен брэсцкі. Сучасны абраз.

1650 г. Князь Геранім Друцкі-Саколінскі заснаваў у Оршы кляштар дамініканцаў. “Жабрацкі” каталіцкі манаскі ордэн братоў-прапаведнікаў быў заснаваны ў 1215 г. касцільцам Дамінікам дэ Гусманам (1170-1221 гг.), кананізаваным у 1234 г. Галоўным напрамкам ордэна стала прапагандысцка-місіянерская дзейнасць.

Геранім Друцкі-Саколінскі і яго жонка. Партрэты захоўваліся ў касцёле Св. Язэпа.

Святы Дамінік.

Эмблема ордэна дамініканцаў.

Штандарт ордэна дамініканцаў.

Дамініканцы (на малюнку - 1). Мелі белае аддзенне: белы скапулір (scapulae - лат. лапаткі) – доўгую хустку з дзвюх частак, якая пакрывала грудзь і спіну, з адтулінай для галавы.

1650-я гг. У Оршы налічвалася каля 5 тысяч жыхароў. Яна была адміністрацыйным, рамесніцкім, гандлёвым і культурным цэнтрам рэгіёна.

Бутыль. Шкло. XVII ст. Зааршынны пасад. Раскопкі В. М. Ляўко. 2008 г.

Талерка дэкаратыўная з выявай замка (фрагмент). Белая гліна. Заходняя Еўропа. XVII ст. Пасад Надняпроўскі. Раскопкі В. М. Ляўко. 1995 г.

Кафля гербавая паліхромная (фрагмент). Першая палова XVII ст.

1650-1651 гг. Аршанскім старостам быў князь М.Р. Друцкі-Саколінскі.

1651-1656 гг. Аршанскім старостам быў Казімір Леў Сапега.

К. Л. Сапега. Гравюра П. Ландры. 1663 г.

1651 г., 28 лютага – 4 сакавіка У пасольскім прыказе ў Маскве быў дапытаны манах Аршанскага Куцеінскага манастыра Грыгорый.

1651 г., 15 мая У Куцеінскім Свята-Богаяўленскім манастыры створаны Баркулабаўскі ноталінейны ірмалогій – зборнік царкоўных песнапенняў (захоўваецца ў НМГК Беларусі).

Гербавая кафля з Куцеінскага манастыра. XVII ст.

1651 г. У Куцеінскай друкарні выдадзена кніга “Диоптра, или Зерцало”.

Друкарскі станок XVII ст. Фрагмент экспазіцыі Дзяржаўнага гістарычнага музея (г. Масква)

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1641 г. - 1651 г. Частка 11

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение