06:00

-3

3 м/с

998 гПа

09:00

-2

2 м/с

999 гПа

12:00

-0

1 м/с

1001 гПа

15:00

+0

2 м/с

1002 гПа

18:00

-0

3 м/с

1004 гПа

Орша, Культура

Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

05.09.2017 07:26

6464 просмотра, 0 комментариев

1773 - 1800

Працягваем публікаваць Храналогію гісторыі Оршы ад гісторыка Віктара Лютынского: ўступленне 1552 г. - 1562 г., 1563 г. - 1566 г. Частка 2. 1566- 1587 гг. Частка 3. 1579 г. - 1585 г. Частка 4. 1586 г. - 1595 г., 2 жніўня. Частка 5., 1596 г., люты - Канец XVI ст. Частка 6

, 1601 г. - 1611 г. Частка 7, 1612 г. - 1619 г. Частка 8, 1620-1625 гг. - 1629 г., 29 верасня. Частка 9, 1630 г. - 1635 г.(?) Частка 10. 1635 г. - 1640 г. Працяг 1641 г. - 1651 г. Частка 11 1652 - 1654, 1655 - 1687,1655 - 1687 Працяг, 1688 - 1700 1700 - 1730, 1731 - 1750 1752 - 1772

1773 г. Выдадзена була Dominus ac Redemptor Рымскага папы Клемента XIV аб скасаванні Ордэна езуітаў. Яна прыбыла ў Рэч Паспалітую ў верасні 1773 г. Расійская імператрыца Кацярына ІІ забараніла абнародваць булу, а магілёўскі губернатар загадаў, каб усе копіі дакумента былі перададзеныя яму. Езуіты працягвалі сваю дзейнасць у анексаваных Расійскай імперыяй землях Беларусі.

Рымскі папа Клемент XIV. Тагачасны малюнак

1773 г., красавік Сабраны ў Гародні сейм Рэчы Паспалітай ратыфікаваў першы падзел.

1773 г. Мясцовая шляхта і купецтва выбралі дэпутатаў для выпрацоўкі новага агульнарасійскага Улажэння.

1773 г., 4 снежня Выдадзены ўказ аб стварэнні Магілёўскай праваслаўнай епархіі ў складзе Магілёўскай, Аршанскай, Мсціслаўскай і Рагачоўскай правінцый.

1774 г., люты Выдана даравальнаяграмата Кацярыны ІІ аб заснаванні Беларускай каталіцкай епархіі з цэнтрам у Магілёве. Грамата захоўвала каталіцкую веру і свабоднае адпраўленне абрадаў, захавала недатыкальнай касцёльную маёмасць, але катэгарычна забаранялася каталіцкаму і уніяцкаму духавенству схіляць у сваю веру праваслаўных.

1774 г. Завершана будаўніцтва комплекса базыльянскага кляштара ў Оршы. Складаўся з мураванай царквы Апекі Маці Божай (не захавалася) і прыбудаванага да яе двухпавярховага мураванага жылога корпуса.

Былы базыльянскі кляштар. Фота пачатку ХХ ст.

Скляпенні царквы Апекі Маці Божай. Раскопкі В.М. Ляўко. 2006 г.

Жылы будынак былога базыльянскага кляштара. Фота С. Сляпцова. 2010 г.

Жылы будынак былога базыльянскага кляштара. Фота 2017 г.

1774 г., 19 лютага Згодна з указам Сената ў Оршы дазволены казённы продаж солі. Соль дастаўлялася па Дняпры са Смаленска, а туды са Старай Русы.

Карта “Рынак збыту солі са Старай Русы. XVIII – першая палова ХІХ ст.

1775 г., сакавік У мястэчку Чарэя (цяпер – вёска ў Чашніцкім раёне) упершыню сабралася сумесная расійска-польская камісія для вызначэння граніц.

1775 г., 27 мая (7 чэрвеня) Слупы з двухгаловымі арламі на гербах ужо стаялі ўздоўж акопа на мяжы паміж Расійскай імперыяй і Рэччу Паспалітай. Канкрэтны яе выгляд быў такі: “Па ўсёй дыстанцыі праведзеных ліній пастаўлены з Расійскага боку з Расійскім гербам межавыя слупы і астаўлены інтэрвал па ўсім лініям паміж Расійскіх і Польскіх слупоў на трыццаць лакцей (1 лок. – 45-47 см – В.Л.) шырыні для рва, калі той з боку Расіі рабіцца будзе”.

1775 г., 28 жніўня Нарадзіўся Маісей Іванавіч Карпенка (Карпенкаў) (с. Бурынава Тарусскага павета Калужскай губ., Расія), расійскі военачальнік, удзельнік напалеонаўскіх войнаў, генерал-лейтэнант. У 1812 г. камандаваў 1-м егерскім палком, пасля заняцця Оршы быў камендантам горада. Памёр 4 жніўня 1854 г.

М.І. Карпенка. Майстэрня Дж. Доў

1775 г. Нарадзіўся Фердынанд Францавіч Арля-Ашмянец (Гродзеншчына), педагог, пісьменнік (пісаў на польскай мове), выдавец. Працаваў у Аршанскім павятовым вучылішчы. Памёр пасля 1818 г.

1775 г., 12(23) кастрычніка У Варшаве каралём польскім і вялікім князем літоўскім Станіславам Аўгустам Панятоўскім і іншымі вышэйшымі службовымі асобамі Рэчы Паспалітай падпісаны акт размежавання “беларускіх зямель, нованабытых да Расійскай імперыі”. Далучэнне ўсходнебеларускіх зямель да расійскай імперыі ацэньваецца гісторыкамі неадназначна. Прывяду тут толькі словы пісьменніка і вялікага знаўцы беларускай гісторыі Уладзіміра Караткевіча: “Праўда, беларус аб’яднаўся з брацкім рускім народам, разам з якім яму належыла жыць і змагацца, але абодвум братам было нясцерпна жыць, аднаму ў сваёй старой, а другому ў сваёй новай турме”.

Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

1775 г. Суддзем земскім Аршанскім быў Юзаф-Каэтан Замбрыцкі.

1776 г. Орша пазбаўлена магдэбургскага права.

1776 г., 4 снежня Нарадзіўся Ян Красоўскі (Аршаншчына), рэлігійны дзеяч, уніяцкі біскуп. Вучыўся ў Аршанскім езуіцкім калегіуме.

Макет езуіцкага калегіума ў экспазіцыі Аршанскай мастацкай галереі В.А. Грамыкі

1777 г. У Оршы налічвалася 1757 жыхароў (309 будынкаў). Жыхары займаліся рамяством, гандлем, возніцтвам, земляробствам, рыбнай лоўляй, сплавам суднаў і платоў, нарыхтоўкай лясных матэрыялаў і г.д. Рамеснікі, паводле прыблізных падлікаў, складалі 25% ад агульнай колькасці жыхароў. Краўцы складалі больш за 30%, шаўцы – звыш 20, кавалі – каля 15% ад усіх цэхавых майстроў. У наваколлі здабываўся будаўнічы камень, выпальвалася вапна, якія накіроўваліся ў Магілёў і іншыя гарады Беларусі, а таксама ва Украіну. У час высокай вады праз Оршу на вялікіх лодках адпраўляліся грузы са Смаленска ўніз па Дняпры.

1777 г.,5 сакавіка Нарадзіўся Юзаф Маралеўскі (г. Гарадок Віцебскай вобл., паводле іншых крыніц – каля Оршы), паэт, педагог, пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах. Скончыў Аршанскі езуіцкі калегіум. З 1810 у Оршы, дзе загадваў бібліятэкай езуіцкага кляштара. Памёр12 жніўня 1845 г.

Дворык былога езуіцкага калегіума

1777-1780 гг. Ігуменняй Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра была Анфіса.

1777 г., 22 сакавіка Створана Магілёўскае намесніцтва, у склад якога ўваходзіла Орша.

Карта “Магілёўскае намесніцтва”. 1793 г.

1777 г. Праведзены выбары павятовых і губернскіх прадвадзіцеляў дваранства, утвораны павятовы дваранскі сход.

1777 г., 21 жніўня Праз Оршу праязджаў знакаміты рускі сатырык Дзяніс Іванавіч Фанвізін (1744 або 1745 – 1792), які назваў горад „довольно изрядным местечком”.

Дз.І. Фанвізін

1777-1796 гг. Існаваў Аршанскі павет у складзе Магілёўскай губерні (з 1778 г. – Магілёўскага намесніцтва).

Герб Оршы. Тагачасны малюнак

1777 г., 23 снежня Нарадзіўся Аляксандр І (С.-Пецярбург, Расія), расійскі імператар (1801-1825). З дынастыі Раманавых. Старэйшы сын Паўла І. Яго ўнутраная і знешняя палітыка вызначалася непаслядоўнасцю. Пэўны час меркаваў аднавіць Рэч Паспалітую ці аўтаномнае Вялікае Княства Літоўскае ў складзе Расійскай імперыі. Памёр 1 снежня 1825 г.

Аляксандр І. Мастак С. Шчукін

1778 г. Суддзём земскім Аршанскім быў Яцэк Мацкевіч (Мачкевіч) герба “Махвіч”.

Пячатка з гербам “Махвіч”

1778г., 21 лютага Зацвярджаны план забудовы горада Оршы.

План забудовы горада Оршы. 1778 г.

Паказальны праект прысутных месцаў. Ажыццёўлены ў 1778 г.

1778 г., 2 верасня Памёр арцыбіскуп уніяцкі Смаленскі Ян Лэпкоўскі. Пахаваны ў Аршанскім базыльянскім кляштары.

Царква Апекі Маці Божай былога базыльянскага кляштара. Фота пачатку ХХ ст.

1778 г. Харужым Аршанскім быў Міхал Крогер герба “Граблі”.

Герб “Граблі”

1778 г. У кансісторыі падрыхтаваны і зацверджаны праект рэканструкцыі Свята-Богаяўленскага храма Куцеінскага манастыра.

1778., 1785 г. Оршу наведаў англійскі гісторык і падарожнік Уільям Кокс. У 1802 годзе ў Лондане выдадзены яго дарожныя нататкі.

Дарожныя нататкі У. Кокса. Пераклад на рускую мову 1837 г.

1779 г., 3 студзеня Нарадзіўся Францішак Дзеружынскі (Орша). Вучыўся ў езуіцкім калегіуме. Працаваў выкладчыкам тэалогіі ў Беларусі. У 1821 г. эмігрыраваў у ЗША. Узначальваў Амерыканскую езуіцкую супольнасть, унёс вялікі ўклад ў развіццё адукацыі ў ЗША. Памёр 22 верасня1850 г.

1780 г., студзень Выдадзены ўказ, паводле якога яўрэям Магілёўскага намесніцтва, якія займаліся гандлем, дазвалялася запісвацца ў купецтва. Яўрэйскаму насельніцтву давалася права ўдзельнічаць у выбарах органаў самакіравання.

1780 г., чэрвень Разам са святлейшым князем Р.А. Пацёмкіным Оршу наведала расійская імператрыца Кацярына ІІ.

Р. Пацёмкін і Кацярына ІІ

Кацярына ІІ, якая падарожнічае ў сваёй дзяржаве. Алегорыя. Гравюра Ж.Ж. Аўрыля па арыгіналу Ф. де Мэйса

1780 ці 1785 г. Нарадзіўся Аляксандр Мікітавіч Сяславін (с. Есемава, цяпер с. Сяславіна Ржэўскага р-на Цвярской вобл., Расія), расійскі военачальнік, герой вайны 1812 г., генерал-лейтэнант (1814). У 1812 г. партызанскае злучэнне Сяславіна дзейнічала пад Оршай. Памёр 7 мая 1857 г.

А.М. Сяславін. Мастак Дж. Доў

1781 (1782 г. - ?) г. Пабудавана “иждивением прихожан с помощью князя Соколинского” саборная царква Раства Багародзіцы (магчыма, адноўлена царква 1661 г.). Царква Раства Багародзіцы мела барочныя купалы-банькі з 4-канцовымі каванымі крыжамі (гэта бачна на малюнку ХІХ ст. і на здымку пач. XX ст.) і яна ж, адноўленая (у традыцыях РПЦ) ў наш час, мае сіні дах, купалы-цыбуліны з 8-канцовымі крыжамі.

Царква Раства Багародзіцы. Малюнак ХІХ ст.

Царква Раства Багародзіцы. З фотапаштоўкі пачатку ХХ ст.

Царква Раства Багародзіцы пасля аднаўлення. Фота 2012 г.

1781 г., 16 жніўня Зацвярджаны новы герб Оршы: уверсе – палова герба Расіі, унізе – пяць кароткіх стрэлаў. На думку аўтараў, герб адлюстроўваў заснаванне паселішча старажытнымі скіфамі.

Герб Оршы 1781 г.

1781 г. Складзены план горада Оршы. На ім яшчэ бачны рэшткі гарадскіх умацаванняў.

План Оршы. 1781 г.

1782 г. У Оршы на праваслаўных могілках пабудавана драўляная Успенская царква. Храм не захаваўся.

1783 г. Складзены атлас і картаАршанскагапаветаМагілёўскай губерні.

Фрагмент карты “Аршанскі павет”. 1783 г.

1783 г. Нарадзіўся Паісій Сяргеевіч Кайсараў (Тамбоўская губ., Расія), расійскі военачальнік, удзельнік напалеонаўскіх войнаў, генерал ад інфатэрыі (1833). Восенню 1812 г. камандаваў авангардам казацкага корпуса генерала М.І. Платава. Казакі яго палка ўдзельнічалі ў тушэнні пажара ў Оршы. Памёр 15 лютага 1844 г.

П.С. Кайсараў. Майстэрня Дж. Доў

1783 г. Згодна плану генеральнага межавання “ігумену Куцеінскага манастыра Кірылу з браціяй” належыла “мясцовасць Дубкі”. Ва ўрочышчы Дубкі ў ХХ ст. былі знойдзены пячоры. Як мяркуецца, у іх хаваліся прадстаўнікі праваслаўнага духавенства ў часы абвастрэння міжканфесійных адносін.

План пячор, складзены па матэрыялах артыкула “Аршанскія пячоры” у часопісе “Наш край”, №8-9 (11-12), 1926 г.; справа – профілі розных участкаў пячор

Дняпро ў раёне ўрочышча Дубкі ў пачатку 1970-х гг. На левым беразе бачна апошння векавая ліпа. Фота А.М. Шынкевіча

Урочышча Дубкі. Фота А.М. Шынкевіча. 1980-я гг.

1783 г. Нарадзіўся Міхал Дамінікавіч Падалінскі (г. Мінск), беларускі мастак, гравёр. Паходзіў з аршанскай шляхты герба “Вуж”. Памёр у 1856 г.

Герб “Вуж”

1783 г., 23 студзеня Нарадзіўся Стэндаль (сапр. Бейль Анры Мары, г. Грэнобль, Францыя), французскі пісьменнік; пачынальнік класічнага рэалізму. У 1812 г. служыў інтэндантам у напалеонаўскай арміі, пэўны час знаходзіўся ў Оршы. Памёр 23 сакавіка 1842 г.

Стэндаль

1784 г., 6 лістапада Нарадзіўся Свяціцель Мялецій (свецкае Міхаіл Іванавіч Леантовіч; с. Старыя Санжары Палтаўскай губ., Украіна), архіепіскап Харкаўскі і Ахтырскі. У 1821-1823 гг. быў ігуменам Куцеінскага Свята-Богаяўленскага манастыра. Памёр 29 лютага 1840 г. Кананізаваны 21 лютага 1978 г. Дзень памяць 12 лютага.

Свяціцель Мялецій Харкаўскі

1784 г., 16 ліпеня Нарадзіўся Дзяніс Васільевіч Давыдаў (г. Масква, Расія), расійскі военачальнік, паэт, ваенны пісьменнік, генерал-лейтэнант (1831). У 1812 г. у ваколіцах Оршы дзейнічала партызанскае злучэнне Давыдава. Памёр 22 красавіка 1839 г.

Дз.В. Давыдаў. Майстэрня Дж. Доў

1785 г., 23 лютага Нарадзіўся Ян-Філіп Роатган (г. Амстэрдам, Нідэрланды), каталіцкі царкоўны дзеяч, педагог, генерал Ордэна езуітаў (1829-1853). У 1816-1818 гг. выкладаў духоўную рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме. Памёр у 1853 г.

Былы езуіцкі калегіум

1785 г., 21 красавіка Выдадзена зацверджаная Кацярынай ІІ „Грамота на права и выгоды городам Российской империи", якая дзейнічала да гарадской рэформы 1870 года. Паводле яе, усе гараджане дзяліліся на шэсць разрадаў: “імянітыя гараджане”, “купцы”, “іншагародцы і замежныя госці”, “цэхавыя”, “абывацелі”, “пасадскія”. У залежнасці ад таго, якой маёмасцю валодалі, яны дапускаліся да выбараў дэпутатаў (“гласных”) у гарадскую думу. Але вырашэнне ўсіх важных пытанняў гарадскога жыцця цалкам залежыла ад губернатараў і прызначаных імі чыноўнікаў – гараднічых. Самакіравання ў гарадах не было, а становішча гараджан пагоршылася. Мяшчане былі абложаны агульным падушным падаткам (ён у некалькі разоў пераўзыходзіў ранейшыя грашовыя зборы) і былі прыраўнаваны да сялян у адносінах да адбывання вайсковай павіннасці.

„Грамота на права и выгоды городам Российской империи"

1786 г., ліпень Оршу з мэтай праверкі езуіцкага калегіума наведаў каталіцкі арцыбіскуп Магілёўскі Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч.

С. Богуш-Сестранцэвіч

1780-я гг. Пачалося ўзвядзенне касцёла дамініканскага кляштара.

Манах ордэна дамініканцаў. Малюнак А. Радновай

1786-1788 гг. Пад кіраўніцтвам прафесара архітэктуры Андрэя Жэброўскага рэканструяваны і распісаны фрэскамі касцёл Св. Міхаіла Арханёла езуіцкага калегіума.

1788 г., 7 кастрычніка Нарадзіўся Іван Іванавіч Насовіч (в. Гразівец Чавускага р-на Магілёўскай вобл.), беларускі мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф. Склаў першы гістарычны слоўнік беларускай мовы, а таксама “Словарь белорусского наречия” (1870 г.), які ўключаў 30 тысяч слоў. У 1810-я гг. працаваў выкладчыкам, інспектарам Аршанскага духоўнага вучылішча. Аўтар успамінаў. Памёр 6 жніўня 1877 г.

І.І. Насовіч

1788-1792 гг. Аршанскім падстаростам быў Ігнацій Амульскі.

1788 г. Суддзём земскім Аршанскім быў Ігнацій Хамінскі герба “Порай”.

Герб “Порай”

1788 г. Харужым Аршанскім быў Міхал Здраеўскі герба “Юноша”.

Герб “Юноша”

1788 г. Суддзём земскім Аршанскім быў Станіслаў Тамковіч (Цімковіч) герба “Томкаў”.

1789 г. Князь Р.А.Пацёмкін купіў у губернатара Сінельнікава Аршанскае староства з 500 душамі прыгонных сялян.

Р.А. Пацёмкін

1790 г. У Оршы на праваслаўных могілках намаганнямі Яна Цехановіча пабудавана царква Іаана Багаслова. Храм не захаваўся.

1790 г., 1(12) верасня (паводле іншых звестак 26 жніўня (6 верасня) 1792 г.) Нарадзіўся Іван Іванавіч Грыгаровіч (г. Прапойск Старабыхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер г. Слаўгарад Магілёўскай вобл), беларускі археограф, гісторык, краязнавец, пісьменнік. Апублікаваў дакументы па гісторыі і культуры Оршы, у тым ліку зрабіў копію з копіі прывілея Жыгімонта ІІІ Вазы ад 13 снежня 1620 г. аб наданні Оршы магдэбургскага права. Памёр 1(13) лістапада 1862 г.

І.І. Грыгаровіч

Копія з копіі прывілея Жыгімонта ІІІ Вазы ад 13 снежня 1620 г. аб наданні Оршы магдэбургскага права. Зроблена І.І. Грыгаровічам

1791 г., 8 студзеня У Оршы адкрыта двухкласнае малое народнае вучылішча. Знаходзілася паміж езуіцкім калегіумам і трынітарскім кляштаром. У першы навучальны год за лавы селі 28 хлопчыкаў і дзяўчынак.

1791 г. Нарадзіўся Васіль (Венядзікт Стэфанавіч) Лужынскі (с. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ.), уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч. З 1834 г. епіскап Аршанскі (вікарны) у Беларускай уніяцкай епархіі. З 1838 г. епіскап Беларускі (Полацкі), з 6 сакавіка 1839 г. епіскап Аршанскі , з 1840 праваслаўны епіскап Полацкі і Віцебскі. Аўтар успамінаў. Памёр 21 студзеня 1879 г.

В. Лужынскі. Тагачасная гравюра

1791 г., 23 снежня Кацярына ІІ сваім указам забараніла яўрэям запісвацца ў купецкае саслоўе расійскіх гарадоў і партоў, а дазволіла мець правы “грамадзянства і мяшчанства” толькі ў межах беларускіх губерняў і Таўрычаскай вобласці.

Яўрэй. Тагачасны малюнак

1792 г. Каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна знодзены Рагвалодаў камень, манументальны помнік эпіграфікі ХІІ ст.

Рагвалодаў камень

1793 г., студзень Створана Аршанскае кашталянства, кашталянам Аршанскім стаў Мікалай Саба Храпавіцкі. Прымаў удзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Быў рэгіментарам Беларускай дывізіі войска ВКЛ, і ў вызваленай ад расійскіх войск Вільні 23 красавіка 1794 г. падпісаў акт паўстання і ўвайшоў у Найвышэйшую Раду ВКЛ. Ягоны сын Антоній быў маршалкам Аршанскім (пасля 1772), старостам Старадубскім, кавалерам ордэна Св. Станіслава (1788).

Ордэнскі касцюм да ордэна Святога Станіслава. 1780-я гг.

1794 г. У кнізе Ц.С. Мальгіна “Зерцало российских государей, изображающее от Рождества Христова с 862 по 1794 г. высокое их родословие, союзы, потомство, время жизни, царствования и кончины, место погребения и вкратце деяния с достопамятными происшествиями. По достоверным российским бытоописаниям в удовольствие любителей отечественной истории, наипаче же в пользу и удобнейшее руководство к познанию оной юношеству...» упершыню ўпамінаецца Рагвалодаў камень.

Тытул кнігі Ц.С. Мальгіна «Зерцало российских государей…». 1794 г.

1794 г., 22 красавіка Кацярына ІІ выдала ўказ аб пераводзе ўсіх уніятаў у праваслаўе. Пераход адбываўся пад прымусам. Людзей часта збіралі ў храмах і, калі не сустракалі асаблівага супраціўлення, цэлымі прыходамі перапісвалі ў праваслаўную веру. Наступны імператар Павел І адмяніў гэты ўказ.

Кацярына ІІ. Мастак А. Рослін. 1776-1777 гг.

1794 г., 23 чэрвеня Паводле ўказа Кацярыны ІІ вызначалася “мяжа яўрэйскай аселасці”. У яе ўваходзілі 10 новаўтвораных губерняў, у тым ліку і Магілёўская. Толькі тут яўрэям дазвалялася пастаяннае пражыванне. У гарадах яны маглі займацца гандлем і рамяством, запісвацца ў мяшчанства і купецтва з умовай выплаты дзяржаўных падаткаў у 2 разы большых, чым з хрысціянскага насельнітцва. Яўрэям уволуле было забаронена жыць за межамі гарадоў і мястэчак.

Карта “Мяжа яўрэйскай аселасці”

Яўрэі. Тагачасныя малюнкі

1795 г., 3 мая Яўрэям-купцам і мяшчанам забаронена перамяшчацца з губерні ў губерню.

1796 г. Ігуменняй Куцеінскага Свята-Успенскага манастыра была Аляксандра.

1796 г., 6 ліпеня Нарадзіўся Мікалай І (г. Санкт-Пецярбург, Расія), расійскі імператар (1825-55). З дынастыі Раманавых. Трэці сын Паўла І. Жорстка падавіў паўстанне дзекабрыстаў. На тэрыторыі Беларусі праводзіў палітыку русіфікацыі. У 1848 г. зацвердзіў план забудовы Оршы. Памёр 18 лютага 1855 г.

Мікалай І. Мастак Дж. Доў

1796-1801 гг. Існаваў Аршанскі павет у складзе створанай Беларускай губерні.

1797 г., 8 (19) мая Оршу наведаў расійскі імператар Павел І з жонкай і сынамі Аляксандрам і Канстанцінам. Магілёўскі каталіцкі арцыбіскуп С. Богуш-Сестранцэвіч успамінаў: “Я ехаў у сваёй карэце на пэўнай адлегласці, і, заўважыўшы, што імператар звярнуў для таго, каб накіравацца да езуітаў, выйшаў з карэты, скінуў з плеч на зямлю свій плашч і пабег бегам, каб паспець прыняць яго ў варотах калегіума. Казалі, што імператар заўважыў мяне, назваў добрым пешаходам і загадаў запісаць у сваім паходным журнале аб маёй стараннасці і ўвазе”.

Сям’я імператара Паўла І (злева направа сыны Паўла І Аляксандр, Канстанцін і Мікалай). Мастак Г. фон Кюгельген. 1800 г.

1798 г., 24 снежня Нарадзіўся Адам Бярнард Міцкевіч (фальварак Завоссе Навагрудскага пав. Літоўскай губ., паводле іншых крыніц г. Навагрудак), польскамоўны паэт Беларусі, грамадскі дзеяч, публіцыст, асветнік. Памёр 26 лістапада 1855 г. Імем Адама Міцкевіча названа вуліца ў Оршы.

Адам Міцкевіч. Мастак М. Купава

Канец XVIII ст. – пачатак ХІХ ст. Створаны “Аршанскі траўнік” – зборнік, у якім апісваецца знешні выгляд, правільнае выкарыстанне і магічныя ўласцівасці 77 мясцовых траваў. Знойдзены на Аршаншчыне ў 1920-х гг. і апісаны Д. Васілеўскім. Не збярогся. Быў значным этнаграфічным літаратурным помнікам, каштоўным, як крыніца ведаў пра веру ў магічныя здольнасці прыроды як нашага рэгіёна, так і ўвогуле Беларусі.

1799 г., 6 чэрвеня Нарадзіўся Аляксандр Сяргеевіч Пушкін (г. Масква, Расія), рускі пісьменнік, заснавальнік новай рускай літаратуры і сучаснай рускай літаратурнай мовы. Памёр 10 лютага 1837 г. Імем Аляксандра Пушкіна названы цэнтральная гарадская бібліятэка, вуліца ў Оршы.

А.С. Пушкін

1799 г., 11 жніўня Свяцейшым Сінодам у Оршы заснаваны сабор.

План Оршы ў канцы XVIII ст. Рэканструкцыя Ю. Чантурыі

Подпишись на новости!

Подпишись на новости Орши и региона и будь первым, кто узнает самое важное и интересное

Обсуждение новости: Ілюстраваная храналогія гісторыі і культуры Оршы.

1773 - 1800

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение